ЁВА 28:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не зраўняецца з ёю золата або шкло, не прамяняць яе на залаты посуд. Біблія (пераклад А.Бокуна) Не раўняецца да яе золата і шкло, не замяніць яе на посуд залаты. Біблія (пераклад В. Сёмухі) не раўняецца зь ёю золата і крышталь, і ня выменяеш яе на посуд з чыстага золата. |
Валодаць мудрасцю — значна лепш, чым золатам; а набываць разважлівасць — больш каштоўна, чым срэбра.
І над галовамі гэтых істот жывых было штосьці накшталт цвярдыні нябеснай, быццам крышталь ірдзеючы, раскінуты над іх галовамі ўгары.
і меў славу Божую. Бляск яго быў падобны да бляску каштоўных камянёў, быццам яспіса ці нават крышталю.
І паказаў мне чыстую раку вады жыцця, светлую, як быццам крышталь, якая выцякае з пасада Бога і Ягняці.
І перад пасадам ззяла нібы шкляное мора, падобнае на крышталь. І на сярэдзіне пасада і навокал пасада – чатыры жывёліны, поўныя вачэй спераду і ззаду.