Лёгкі такі на паверхні вады, і праклятая доля яго на зямлі, і няма нікога, хто б накіраваў яго да вінаграднікаў.
ЁВА 24:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Жнуць яны не на сваім полі і збіраюць вінаград у бязбожніка. Біблія (пераклад А.Бокуна) Жнуць яны траву на полі і зьбіраюць вінаград у бязбожнага, Біблія (пераклад В. Сёмухі) жнуць яны на полі не сваім і зьбіраюць вінагарад у бязбожніка; |
Лёгкі такі на паверхні вады, і праклятая доля яго на зямлі, і няма нікога, хто б накіраваў яго да вінаграднікаў.
Другія, як аслы на пустыні, выходзяць яны на працу сваю, чуваючы дзеля здабычы, дзеля хлеба для дзяцей на пустыннай зямлі.
Ты будзеш сеяць і не пажнеш, будзеш выціскаць аліву і не намажашся алеем, будзеш выціскаць вінаград і не будзеш піць віна.
Плады зямлі тваёй і ўсю працу тваю з’есць народ, якога не ведаеш, і будзеш ты заўсёды прыгнечаны і разбіты ва ўсіх днях.
І ён зжарэ плод тваёй жывёлы і плады зямлі тваёй, пакуль ты не загінеш; і не пакіне табе пшаніцы, віна і алею, прыплоду жывёлы і прыросту авечак, пакуль цябе не знішчыць.