ЁВА 22:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хмары — покрыва Яго, і не бачыць Ён нашых спраў, і ходзіць [толькі] па крузе нябесным”. Біблія (пераклад А.Бокуна) Хмары — заслона Яму, так што ня бачыць Ён і ходзіць па скляпеньні нябесным”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хмары - заслона Ягоная, так што Ён ня бачыць, а ходзіць толькі па нябесным коле. |
Няма цемры, ані ценю смерці, каб там маглі схавацца тыя, што чыняць несправядлівасць.
Ён ёсць Той, Хто сядзіць над колам зямлі, і жыхары яе — як саранча перад Ім; хто расцягнуў, як парус, нябёсы, і раскінуў іх, як палатку для жытла?
Калі чалавек схаваецца ў заканурку, Я не ўбачу яго? — кажа Госпад. — Ці ж Я не напаўняю неба і зямлю? — кажа Госпад.
Ён будуе на нябёсах палацы Свае, і скляпенне Сваё асноўвае на зямлі; Ён прызывае воды марскія і вылівае іх на паверхні зямлі; Госпад — імя Яго.