Ці добрым Табе здаецца тое, каб прыгнятаць і ганьбіць мяне, стварэнне рук Тваіх, а радзе бязбожнікаў спрыяць?
ЁВА 19:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо калі я крычу: “Гвалт цярплю я!”, мяне не чуюць; калі ўзношу голас, няма Таго, Хто б судзіў. Біблія (пераклад А.Бокуна) Хоць я крычу: “Гвалт!”, мяне ня чуюць, лямантую, але няма суду. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось, я крычу: крыўда! і ніхто ня слухае; енчу, і няма суду. |
Ці добрым Табе здаецца тое, каб прыгнятаць і ганьбіць мяне, стварэнне рук Тваіх, а радзе бязбожнікаў спрыяць?
О, каб чалавек мог так судзіцца з Богам, як судзіцца сын чалавечы са сваім прыяцелем,
Зямля аддадзена ў рукі бязбожнага, твар суддзяў яе Ён закрывае. Калі не Ён гэта, дык хто?
Бо не чалавеку, які падобны да мяне, буду я адказваць; і не чалавек Ён, з якім я буду спрачацца ў судзе.
Бо як толькі пачынаю гаварыць — усклікаю, крычу пра бяду і вынішчэнне; і сталася мне слова Госпада знявагай і кпінамі на цэлы дзень.