ЁВА 15:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тым больш сапсаваны і брыдкі чалавек, які, як ваду, п’е несправядлівасць. Біблія (пераклад А.Бокуна) Тым больш брыдкі і сапсуты чалавек, які, як ваду, п’е ліхоту. Біблія (пераклад В. Сёмухі) тым болей нячысты і разбэшчаны чалавек, які п'е беззаконьне, як ваду. |
Наколькі ж болей — тыя, што жывуць у гліняных дамах, падмурак якіх стаіць у парахне. Звядуцца яны, быццам моль!
Бог з неба зірнуў на сыноў чалавечых, каб паглядзець, ці ёсць такі, хто разумее або шукае Бога.
Сведка несправядлівы здзекуецца з законнасці, і вусны бязбожнікаў глытаюць несправядлівасць.
Бо і мы былі калісьці неразумнымі і непаслухмянымі, заблукаўшымі, служыўшымі пажадлівасцям і ўсякім асалодам, кіраваліся злосцю і зайздрасцю, былі ненавіснікамі, ненавідзячымі адны адных.