ЁВА 15:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Чаму так уздымаецца сэрца тваё, ды чаму так устрывожаны вочы твае? Біблія (пераклад А.Бокуна) Чаму так абураецца сэрца тваё, і чаму так ганарліва глядзяць вочы твае, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Да чаго парывае цябе сэрца тваё, і дзеля чаго так ганарыста глядзіш? |
А бязбожнікі складаць будуць гнеў Божы ў сваім сэрцы і не прызавуць Яго, калі будуць скаваныя.
Хай не пацяшаюцца з мяне несправядлівыя ворагі мае, якія зненавідзелі мяне без прычыны і робяць знакі вачамі сваімі.
Дык цешся, юнача, з сваёй маладосці, і сэрца тваё хай будзе з дабром у днях юнацтва твайго, і хадзі па шляхах сэрца свайго і за позіркам вачэй тваіх; а ведай, што за ўсё гэта павядзе цябе Бог на суд.
Дык пакайся за гэтую сваю нягоднасць і малі Бога, можа, Ён даруе табе гэты намер сэрца твайго,