4 ЦАРСТВАЎ 5:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі цар Ізраэля прачытаў гэты ліст, то раздзёр шаты свае і сказаў: «Ці ж я Бог, каб мог забіваць ці вяртаць жыццё, што ён прысылае да мяне, каб я вылечыў чалавека ад яго праказы? Падумайце і паглядзіце, ці ён не зачэпкі шукае супраць мяне?» Біблія (пераклад А.Бокуна) І сталася, калі валадар Ізраіля прачытаў ліст гэты, ён разьдзёр шаты свае і сказаў: «Ці ж я — Бог, каб забіваць і вяртаць жыцьцё, што ён прысылае да мяне, каб я аздаравіў чалавека ад праказы ягонай? Падумайце і паглядзіце, ці ён не зачэпкі шукае супраць мяне?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) Цар Ізраільскі, прачытаўшы ліст, падраў вопратку на сабе і сказаў: хіба Я Бог, каб усьмерчваць і ажыўляць, што ён пасылае да мяне, каб я зьняў з чалавека праказу ягоную? вось, цяпер ведайце і глядзеце, што ён шукае зачэпкі варагаваць супроць мяне. |
І склікаў цар Ізраэльскі ўсіх старэйшын зямлі і сказаў: «Заўважце і паглядзіце, як ён наладжвае нам засаду, бо ён паслаў да мяне па жонак маіх, па сыноў, па срэбра і па золата, — і я не адмовіў яму».
убачыла яна цара, які стаяў на ўзвышшы, па звычаю, і князёў, і трубы каля яго, і ўвесь народ зямлі, які радуецца і трубіць у трубы; і раздзерла яна шаты свае і крыкнула: «Змова, змова!»
І прыйшлі Эліякім, сын Хэлькіі, загадчык палаца, і Собна, пісар, і Ёах, сын Асафа, дзееапісальнік, да Эзэкіі ў раздзёртых шатах і перадалі яму словы Рабсака.
і прынёс ён цару Ізраэля ліст такога зместу: «Калі атрымаеш гэты ліст, ведай, што я пасылаю да цябе паслугача майго, Наамана, каб ты вылечыў яго ад праказы яго».
І цар і ўсе паслугачы яго, якія чулі ўсе гэтыя словы, не спалохаліся і не раздзёрлі свайго адзення.
Пытанне бо, якое ты, цар, ставіш, — цяжкае, і ніхто не зможа на яго адказаць цару, акрамя багоў, якія не прабываюць паміж людзей».
«Хадземце, вернемся да Госпада, бо Ён скалечыў нас і вылечыць нас, Ён нас пабіў і аздаравіць нас.
А Ешуа, сын Нуна, і Калеб, сын Ефоны, якія самі аглядалі зямлю, раздзёрлі шаты свае
Тады першасвятар, разадраўшы шаты свае, сказаў: «Ён зблюзніў! Нашто яшчэ нам патрэбны сведкі? Цяпер вы чулі блюзненне Яго.
падпільноўваючы Яго і шукаючы, каб падлавіць у чым-небудзь з Яго вуснаў, каб абвінаваціць Яго.
Калі пра гэта даведаліся Апосталы Барнаба і Паўла, раздзёрлі адзенне сваё ды кінуліся ў народ, крычучы
Ці ж разважаюць яны і ці зразумеюць яны гэта і ці змогуць прадбачыць будучыню сваю?
Паглядзіце цяпер, што Я — адзіны і няма Бога, апрача Мяне; Я магу забіць і магу даць жыццё, Я магу скалечыць і аздаравіць, і няма такога, хто б з Маёй рукі мог вырвацца.