3 ЦАРСТВАЎ 20:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)7 І склікаў цар Ізраэльскі ўсіх старэйшын зямлі і сказаў: «Заўважце і паглядзіце, як ён наладжвае нам засаду, бо ён паслаў да мяне па жонак маіх, па сыноў, па срэбра і па золата, — і я не адмовіў яму». Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)7 І склікаў валадар Ізраіля ўсіх старшыняў зямлі, і сказаў: «Заўважце і паглядзіце, што ён шукае ліха, бо ён паслаў да мяне па жонак маіх, па сыноў маіх, па срэбра маё і золата маё, і я не адмовіў яму». Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)7 І склікаў цар Ізраільскі ўсіх старэйшынаў зямлі і сказаў: прыкмячайце і глядзеце, ён намышляе ліхое; калі ён прысылаў да мяне па жонак маіх, і сыноў маіх, і срэбра маё і золата маё, я яму не адмовіў. Глядзіце раздзел |
Такім чынам, сабраў Давід у Ерузаліме ўсіх князёў Ізраэля, кіраўнікоў пакаленняў і кіраўнікоў дружын, якія былі на службе ў цара, таксама тысячнікаў і сотнікаў, загадчыкаў маёмасці і статкаў цара, і сыноў сваіх, а таксама еўнухаў, і асілкаў ды ўсіх наймужнейшых людзей і тых, хто быў у войску Ерузаліма.