Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




4 ЦАРСТВАЎ 21:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Манаса меў дванаццаць гадоў, калі стаў царом, і пяцьдзесят пяць гадоў ён цараваў у Ерузаліме. Маці яго называлася Хапсіба.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Манаса меў дванаццаць гадоў, калі стаў валадаром, і пяцьдзясят пяць гадоў ён валадарыў у Ерусаліме. Імя маці ягонай — Хефцыба.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Дванаццаць гадоў было Манасію, калі зацараваў, і пяцьдзясят гадоў валадарыў у Ерусаліме; імя маці ягонай Хэфцыба.

Глядзіце раздзел



4 ЦАРСТВАЎ 21:1
9 Крыжаваныя спасылкі  

І супачыў Эзэкія з бацькамі сваімі, і пасля яго цараваў Манаса, сын яго.


быў бацькам Ахаза, бацькі Эзэкіі, ад якога нарадзіўся Манаса.


Супачыў Эзэкія са сваімі бацькамі і пахавалі яго ля ўваходу да магіл сыноў Давіда. Пахаванне яму справіла ўся Юдэя ды ўсе жыхары Ерузаліма. Пасля яго цараваў Манаса, сын яго.


Калі Манаса стаў царом, меў дваццаць гадоў, і пяцьдзесят пяць гадоў цараваў у Ерузаліме.


Яна — лань найпрыгажэйшая і сарна зграбнейшая, прывабнасці яе ап’яняюць цябе ў кожны час, у каханні яе бесперапынна шукай асалоду.


І не будзеш болей называцца «пакінутай», а зямлі тваёй не назавуць болей «спустошанай», але назавуць цябе «маё ўпадабанне ў ёй», а зямлю тваю — «замужняя». Бо ўпадабаў цябе Госпад, і зямля твая будзе ў шлюбе.


І аддам іх на абурэнне ўсім царствам зямлі дзеля Манасы, сына Эзэкіі, цара Юдэйскага, за ўсё тое, што ён учыніў у Ерузаліме.


І паставілі сваіх ідалаў у доме, над якім прызывана імя Маё, каб зневажаць яго.


А Эзэкія быў бацькам Манасы, а Манаса быў бацькам Амона, а Амон быў бацькам Осіі.