Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




2 ЛЕТАПІСАЎ 32:33 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

33 Супачыў Эзэкія са сваімі бацькамі і пахавалі яго ля ўваходу да магіл сыноў Давіда. Пахаванне яму справіла ўся Юдэя ды ўсе жыхары Ерузаліма. Пасля яго цараваў Манаса, сын яго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

33 І супачыў Эзэкія з бацькамі сваімі, і пахавалі яго вышэй магілаў сыноў Давіда, і ўшанавалі яго пасьля сьмерці ягонай увесь Юда і жыхары Ерусаліму. І пачаў валадарыць Манаса, сын ягоны, пасьля яго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

33 І спачыў Эзэкія з бацькамі сваімі, і пахавалі яго над магільніцамі сыноў Давідавых, і ўшанаваньні яму зрабілі пасьля сьмерці ягонай ўсе Юдэі і жыхары Ерусаліма. І зацараваў Манасія, сын ягоны, замест яго.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЛЕТАПІСАЎ 32:33
15 Крыжаваныя спасылкі  

Памяць справядлівага будзе ў дабраславенні, а імя бязбожнікаў сатлее.


І пахавалі яго ў яго труне, якую прыгатаваў сабе ў горадзе Давіда; і паклалі яго на ложку, поўным духмянасцей і розных намашчэнняў, што былі прыгатаваны майстэрствам гандляроў мазямі, і спалілі іх пры пахаванні вялікае мноства.


І супачыў Саламон з бацькамі сваімі, і быў пахаваны ў горадзе Давіда, бацькі свайго; і пачаў цараваць замест яго сын яго Рабаам.


І супачыў Давід з бацькамі сваімі, і быў пахаваны ў горадзе Давідавым.


Інакш, калі ты, гаспадар мой, цар, заснеш з бацькамі сваімі, на мяне і на сына майго Саламона спадзе абвінавачванне».


У гэты час памёр Самуэль; і сабраліся ўсе ізраэльцы, і плакалі па ім, і пахавалі яго ў доме яго ў Раме. І Давід, устаўшы, пайшоў у пустыню Паран.


Акрамя таго, кажа Госпад, Бог Ізраэля: “Гаворачы, сказаў Я, каб твой дом і дом бацькі твайго служыў перад абліччам Маім у векі. Але цяпер, кажа Госпад, гэтак не будзе ў Мяне. А кожны, хто будзе славіць Мяне, і Я таго праслаўлю; а хто зневажае Мяне, той будзе ў ганьбе.


Плакалі па ім сыны Ізраэля трыццаць дзён на раўніне Мааба. Пасля скончыліся дні жалобы па Майсею.


А калі ўся супольнасць Ізраэля ўбачыла, што памёр Аарон, плакаў аб ім увесь дом Ізраэля трыццаць дзён.


І супачыў Эзэкія з бацькамі сваімі, і пасля яго цараваў Манаса, сын яго.


Рэшта дзеяў Эзэкіі і яго міласцівасць апісаны ў бачанні Ісаі, сына Амоса, прарока, і ў Кнізе цароў Юдэі і Ізраэля.


КАФ. бо не пахіснецца ён вечна; ЛАМЭД. справядлівы будзе ў вечнай памяці.


Яны выцягнулі яго з калясніцы ў іншую калясніцу і завезлі ў Ерузалім; і памёр ён, і быў пахаваны ў грабніцы бацькоў яго; і ўся Юдэя і Ерузалім плакалі па ім.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы