У дні Фацэя, цара Ізраэля, прыйшоў Тэглатпаласар, цар Асура, і ўзяў ён Агіён, і Абэл-Бэт-Мааху, і Яноэ, і Кадэс, і Асор, і Галаад, і Галілею, усю зямлю Нэфталі, і перасяліў іх у Асур.
4 ЦАРСТВАЎ 16:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І пайшоў цар Ахаз насустрач Тэглатпаласару, цару асірыйцаў у Дамаск. І, калі ўбачыў ахвярнік у Дамаску, тады цар Ахаз пераслаў святару Урыі выяву яго і ўзор усёй яго пабудовы. Біблія (пераклад А.Бокуна) І пайшоў валадар Ахаз на спатканьне з Тыглят-Пілесэрам, валадаром Асірыі, у Дамаск, і ўбачыў ахвярнік у Дамаску. І валадар Ахаз пераслаў Урыі сьвятару выяву ахвярніка і ўзор усёй пабудовы ягонай. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пайшоў цар Ахаз насустрач Тэглатфэласару, цару Асірыйскаму, у Дамаск, і ўбачыў ахвярнік, які ў Дамаску, і паслаў цар Ахаз да Урыя сьвятара выяву ахвярніка і рысунак усёй будовы. |
У дні Фацэя, цара Ізраэля, прыйшоў Тэглатпаласар, цар Асура, і ўзяў ён Агіён, і Абэл-Бэт-Мааху, і Яноэ, і Кадэс, і Асор, і Галаад, і Галілею, усю зямлю Нэфталі, і перасяліў іх у Асур.
І пабудаваў святар Урыя ахвярнік; паводле ўсяго таго, што прыслаў цар Ахаз з Дамаска, так зрабіў святар Урыя, пакуль вярнуўся цар Ахаз з Дамаска.
І пабудаваў ён ахвярнікі ў доме Госпадавым, аб якім сказаў Госпад: «У Ерузаліме змяшчу Я імя Маё».
«Усё, — кажа Давід, — прыйшло да мяне напісаным рукой Госпада, каб я разумеў усе працы на прыкладзе».
І запісаў Майсей усе словы Госпада; і, зранку ўстаўшы, пабудаваў ён ахвярнік ля падножжа гары і паставіў дванаццаць камянёў, адпаведна дванаццаці пакаленням Ізраэля.
Гэта кажа Госпад: «Не вучыцеся звычаям паганаў ды не бойцеся знакаў нябесных, якіх баяцца пагане,
І распуснічала ты з сынамі асірыйцаў, бо яшчэ не была задаволена; і пасля таго, як займалася распустай, так і гэтым не задаволілася.
І калі яны засаромеюцца з прычыны ўсяго, што зрабілі, намалюй ім дом і яго ўладкаванне, выхады і ўваходы ды ўвесь выгляд яго і ўсе правілы яго, ды паведамі ім усе яго законы, і запішы іх перад іх вачамі, каб захавалі ўвесь выгляд яго і яго пастановы і каб спаўнялі іх.
якія свой парог памясцілі побач з Маім парогам і свае вушакі побач з Маімі вушакамі, і сцяна была паміж Мною і імі, і апаганілі яны імя Маё святое агіднасцямі, якіх дапусціліся; дзеля таго Я вынішчыў іх у гневе Маім.
За тое, што яны служылі ім перад іх ідаламі і сталі для дому Ізраэля перашкодай з-за граху, таму падняў Я руку Сваю супраць іх, — кажа Госпад Бог, — мусяць яны адпакутаваць за сваю правіннасць.
той можа не шанаваць бацькі свайго ці маці сваю”. Так скасавалі вы слова Божае дзеля вашай традыцыі.
І не ўпадабняйцеся гэтаму веку, але перамяняйцеся праз аднаўленне розуму вашага, каб пазналі, якая ёсць воля Божая, добрая, прыемная, дасканалая.
сцеражыся, каб не трапіць у сеці праз іх, пасля таго, як яны, па прыходзе тваім, будуць выгублены, ды каб не шукаў іх абрадаў, кажучы: “Як служылі гэтыя народы сваім багам, так і я буду служыць”.
Калі б яны гэта хацелі сказаць, мы б адказалі ім: “Вось, бачыце падабенства ахвярніка Госпада, які зрабілі бацькі нашыя не на цэласпаленні, і не на ахвяры, але каб гэта было сведчаннем між намі і вамі”.
ведаючы, што адкуплены вы ад марнага жыцця вашага, перададзенага вам бацькамі, не знішчаемым срэбрам або золатам,