3 ЦАРСТВАЎ 14:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўстала жонка Ерабаама, і пайшла, і прыбыла ў Тэрсу; і калі яна пераступала парог дома, памёр хлопец. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўстала жонка Ерабаама, і пайшла, і прыйшла ў Тырцу. І калі яна пераступала парог дому, памёр хлопец. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўстала жонка Ераваамава і пайшла і прыйшла ў Тырцу; і як толькі пераступіла парог дома, дзіця памерла. |
У трэці год Асы, цара Юды, стаў царом над усім Ізраэлем у Тэрсе Бааса, сын Ахіі, які цараваў дваццаць чатыры гады;
На дваццаць сёмы год Асы, цара Юды, цараваў сем дзён у Тэрсе Замбры. А войска абкладвала Габэтон, горад філістынцаў.
На трыццаць першы год Асы, цара Юды, Амры стаў царом над Ізраэлем на дванаццаць гадоў; у Тэрсе ён цараваў шэсць гадоў.
І прыйшоў Манагэм, сын Гадзі, з Тэрсы, і прыбыў у Самарыю, і напаў на Сэлума, сына Явіса, у Самарыі і забіў яго, і стаў царом замест яго.
«Гожая ты, сяброўка мая, як Тэрса, прывабная, як Ерузалім, грозная, як добра ўзброеныя баявыя дружыны.