Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




3 ЦАРСТВАЎ 16:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

15 На дваццаць сёмы год Асы, цара Юды, цараваў сем дзён у Тэрсе Замбры. А войска абкладвала Габэтон, горад філістынцаў.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

15 У дваццаць сёмым годзе Асы, валадара Юды, заваладарыў Зімры на сем дзён у Тырцы, а народ [Ізраіля] разлажыўся табарам каля Гіббэтону, гораду Філістынцаў.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

15 І ўнёс ён у дом Гасподні рэчы, прысьвечаныя бацькам ягоным, і рэчы, прысьвечаныя ім; срэбра, і золата, і посуд.

Глядзіце раздзел Копія




3 ЦАРСТВАЎ 16:15
11 Крыжаваныя спасылкі  

І ўстала жонка Ерабаама, і пайшла, і прыбыла ў Тэрсу; і калі яна пераступала парог дома, памёр хлопец.


Калі аб гэтым даведаўся Бааса, кінуў будаваць Раму і вярнуўся ў Тэрсу.


А зрабіў супраць яго змову Бааса, сын Ахіі, з дому Ісахара, і напаў на яго ў Габэтоне, які быў горадам філістынцаў; паколькі Надаб і ўсё войска Ізраэля абкладвалі Габэтон.


такім чынам, Замбры, напаўшы, ударыў і забіў яго на дваццаць сёмы год Асы, цара Юды, і стаў царом замест яго.


І калі пачуў увесь Ізраэль, што Замбры паўстаў і забіў цара, то выбраў ён сабе царом Амры, які быў кіраўніком войска ізраэльскага ў той дзень у лагеры.


На дваццаць шосты год Асы, цара Юды, Эла, сын Баасы, стаў царом над Ізраэлем у Тэрсе на два гады.


калі Егу ўваходзіў праз браму, і крыкнула: «Ці ўсё добра, Замбры, які забіў свайго гаспадара?»


што радасць несправядлівых кароткая і весялосць бязбожнікаў — быццам імгненне.


РЭС. Бачыў я бязбожніка, які надзімаўся ад пыхі і ўзвышаўся, быццам кедр зялёны,


і Эльтэк, і Габэтон, і Баалат,


Таксама ад пакалення Дана — Эльтэк, і Габэтон,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы