І не ўсё царства забяру, але адно калена дам сыну твайму дзеля Давіда, паслугача Майго, і дзеля Ерузаліма, які Я выбраў».
3 ЦАРСТВАЎ 12:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І адышоў Ізраэль ад роду Давіда аж да цяперашняга дня. Біблія (пераклад А.Бокуна) І адыйшоў Ізраіль ад дому Давіда аж да сёньняшняга дня. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І адкалоўся Ізраіль ад дома Давідавага да гэтага дня. |
І не ўсё царства забяру, але адно калена дам сыну твайму дзеля Давіда, паслугача Майго, і дзеля Ерузаліма, які Я выбраў».
калі Ізраэль адарваўся ад дому Давіда, і выбраў сабе царом Ерабаама, сына Набата; бо Ерабаам адарваў Ізраэль ад Госпада і дазволіў ім грашыць грахом вялікім.
Такім чынам, паразіў іх Абія і народ яго плягаю страшнай; і пала пабітых ізраэльцаў пяцьсот тысяч мужных ваяроў.
Госпад навядзе на цябе, і на народ твой, і на дом бацькі твайго дні, якіх не было ад дзён адлучэння Эфраіма ад Юды, — цара асірыйцаў.
«І ты, сын чалавечы, вазьмі сабе кавалак дрэва і напішы на ім: “Юдэі і ізраэльцам, яе сябрам”. І вазьмі другі кавалак дрэва і напішы на ім: “Язэпу, дрэву Эфраіма, і ўсяму дому Ізраэля, яго сябрам”.
ды адпалі, крыжуючы зноў у саміх сабе Сына Божага і зневажаючы Яго, маглі быць адноўлены да навяртання.
Таксама іншых дванаццаць камянёў паклаў Ешуа на сярэдзіне рэчышча Ярдана, дзе стаялі святары, якія неслі каўчэг запавету; і яны там знаходзяцца па сённяшні дзень.
А вы сёння адкінулі Бога вашага, Які ратаваў вас ад усякіх бед і трывог вашых, і сказалі: “Не трэба, але пастаў над намі цара!” Дык цяпер станьце перад Госпадам па пакаленнях вашых і па родах».