За Табою першынства ў дзень магуцця Твайго, у ззянні святым, з улоння на досвітку нарадзіў я Цябе».
2 ЦАРСТВАЎ 23:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) як свет заранкі пры ўзыходзе сонца, як раніца без хмурынак; як трава расце з зямлі ў бляску пасля дажджу”. Біблія (пераклад А.Бокуна) ён — як сьвятло заранкі пры ўзыходзе сонца, як раніца без хмурынак, як яснасьць пасьля дажджу, і як трава, што [расьце] з зямлі”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І як на сьвітаньні, пры ўзыходзе сонца на бясхмарным небе, ад зьзяньня пасьля дажджу вырастае трава зь зямлі, |
За Табою першынства ў дзень магуцця Твайго, у ззянні святым, з улоння на досвітку нарадзіў я Цябе».
А сцежка справядлівых — быццам святло ззяючае ўзыходзіць і расце аж да поўнага дня.
Бо гэта сказаў Госпад мне: «Адпачну і назіраць буду з месца Свайго, як цяпло гарачае па з’яўленні святла ды як воблака роснае ў гарачае жніво.
У той дзень парастак Госпадаў зробіцца аздобай і славай, і плод зямлі будзе велічным і зробіцца радасцю для тых, якія будуць збаўлены з [роду] Ізраэля.
Пазнавайма, парупімся пазнаць Госпада. Быццам зараніца, прыгатаваны прыход Яго, і прыйдзе Ён, як дождж своечасовы да нас, як дождж позні, што абвадняе зямлю».
Дзеля таго абцёсваў Я іх праз прарокаў, забіваў іх словамі вуснаў Маіх, і закон Мой, як святло, узыдзе;
І будзе рэшта Якуба сярод многіх народаў, як раса ад Госпада і як шчодры дождж на траву, якая не спадзяецца на чалавека, ані аглядаецца на сыноў чалавечых.
І для вас, шануючых імя Маё, узыдзе сонца справядлівасці, і аздараўленне будзе ў промнях яго; і вы выйдзеце, і будзеце скакаць, як адкормленыя цяляты,
ён прыйшоў на сведчанне, каб прадставіць сведчанне аб Святле, каб усе паверылі праз яго.
Хай цячэ, як дождж, навука мая, хай падае, як раса, мова мая, як імжа, хай імжыць на траву ды, як кроплі, капае на зямлю.
Так няхай, Госпадзе, знікнуць усе ворагі Твае! А хто Цябе любіць, хай ззяе так, як ззяе ўзыходзячае сонца!» І зямля жыла ў супакоі сорак гадоў.