Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ПСАЛТЫР 89:36 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

36 Аднойчы прысягнуў Я святасцю Маёй: не падману Давіда.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

36 Я пакляўся [адзін] раз у сьвятасьці Маёй, што не схлушу Давіду.

Глядзіце раздзел Копія




ПСАЛТЫР 89:36
14 Крыжаваныя спасылкі  

Хай гэта зробіць Бог з Абнэрам і яшчэ дадасць, калі я не зраблю Давіду так, як Госпад прысягнуў яму,


і трывалым будзе дом твой, і царства тваё будзе перад абліччам маім вечна, і пасад твой будзе моцным заўсёды”».


Хай будзе дабраславёна імя яго вечна, пакуль [свеціць] сонца, будзе жыць імя яго. І будуць дабраславёныя ў ім усе пакаленні зямныя, усе народы ўзвялічаць яго.


Будзе жыць ён разам з сонцам і пакуль свеціць месяц у пакаленні і пакаленні.


Навечна захаваю ласку Сваю для яго, і запавет Мой верны для яго.


Пастанавіў Ты запавет выбранніку Твайму, прысягнуў Давіду, слузе Твайму:


І захацеў Госпад сцерці Яго немаччу. Калі складзе Ён Сваю душу ў ахвяру, убачыць Ён даўгавечнае патомства, і воля Госпада рукою Яго споўніцца.


«І гэта ім ад Мяне запавет, — кажа Госпад: — Дух Мой, Які на табе, і словы Мае, якія ўклаў Я ў вусны твае, не сыдуць з вуснаў тваіх ды з вуснаў патомства твайго, — кажа Госпад, — адсюль і навечна».


Вялікае будзе Яго валадаранне, і не будзе канца супакою на пасадзе Давіда, і над Яго царствам, каб Ён умацаваў яго і ўгрунтаваў на законе і справядлівасці адгэтуль і навечна: руплівае апекаванне Госпада Магуццяў учыніць гэта.


гэта кажа Госпад: “Калі можа быць парушаны запавет Мой з днём і запавет Мой з ноччу, так што не будзе дня і ночы ў свой час,


то можа быць парушаны Мой запавет з Маім паслугачом Давідам, каб не было ад яго сына, які валадарыў бы на пасадзе яго, і з святарамі-левітамі, паслугачамі Маімі.


Прысягнуў Госпад Бог святасцю Сваёй: “Вось, прыйдуць на вас дні, і прыцягнуць вас крукамі, а астатніх вашых — вудамі;


і будзе Ён валадарыць над домам Якуба вечна, і валадарству Яго не будзе канца».


Адказаў Яму натоўп: «Мы чулі з закону, што Хрыстос трывае вечна; а як жа Ты кажаш: “Трэба, каб быў падняты Сын Чалавечы”? Хто гэты Сын Чалавечы?»


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы