І ў адказ сказаў цар жанчыне: «Не хавай ад мяне таго, аб чым я цябе запытаю». І жанчына сказала: «Хай пытаецца ў мяне гаспадар мой, цар».
2 ЦАРСТВАЎ 14:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык вырашыла паслугачка твая: “Хай слова гаспадара майго, цара, супакоіць мяне. Бо як анёл Божы, так гаспадар мой, цар, каб выслухаў і адрозніў добрае ад благога. І хай Госпад, Бог твой, будзе з табою!”» Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказала служка твая: “Няхай слова гаспадара майго, валадара, суцешыць мяне. Як анёл Божы гаспадар мой, валадар, які выслухае тое, што добрае, і тое, што ліхое”. Няхай ГОСПАД, Бог твой, будзе з табою!» Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказала раба твая: хай будзе слова гаспадара майго цара ўцехаю мне, бо гаспадар мой цар, як анёл Божы, і можа выслухаць і добрае і благое. І Гасподзь Бог твой будзе з табою. |
І ў адказ сказаў цар жанчыне: «Не хавай ад мяне таго, аб чым я цябе запытаю». І жанчына сказала: «Хай пытаецца ў мяне гаспадар мой, цар».
каб змяніць выгляд гэтае справы, паслугач твой Ёаб зрабіў гэта. А ты, гаспадар мой, мудры, як мудры анёл Божы, каб ведаць усё, што на зямлі адбываецца».
Звыш таго, ён яшчэ і абвінаваціў вераломна мяне, паслугача твайго, перад табою, гаспадаром маім, царом. Ты ж, гаспадару мой, цар, як анёл Божы; таму рабі, што табе падабаецца.
Увесь дом бацькі майго варты быў смерці перад гаспадаром маім, царом; а ты пасадзіў мяне, паслугача свайго, між сатрапезнікаў стала твайго. Што яшчэ ёсць у мяне да справядлівасці, каб клікаць цара?»
І пачуў увесь Ізраэль пра гэты суд, як вырашыў цар; і баяліся цара, бо бачылі, што ў ім — мудрасць Божая, каб чыніць суд.
Дык дай Свайму паслугачу сэрца мудрае, каб мог судзіць народ Твой і адрозніваць, што добрае, а што благое. Бо хто ж можа судзіць гэты шматлікі народ Твой?»
Як срэбра — у горане, а золата — у печы, так правяраецца чалавек вуснамі таго, хто хваліць [яго].
Для дарослых жа цвёрдая страва, для тых, хто праз ужыванне маюць спрактыкаваныя пачуцці, каб разабрацца, што добрае, а што благое.
Як слухалі мы ва ўсім Майсея, так будзем слухаць і цябе; толькі хай будзе Госпад, Бог твой, з табою, як быў з Майсеем.
У адказ Ахіс сказаў Давіду: «Ведаю я, што ты добры ў вачах маіх, як анёл Божы; але князі філістынскія сказалі: “Хай не ідзе ён з намі ў бой”.