Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




2 ЦАРСТВАЎ 14:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

17 І сказала служка твая: “Няхай слова гаспадара майго, валадара, суцешыць мяне. Як анёл Божы гаспадар мой, валадар, які выслухае тое, што добрае, і тое, што ліхое”. Няхай ГОСПАД, Бог твой, будзе з табою!»

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

17 І сказала раба твая: хай будзе слова гаспадара майго цара ўцехаю мне, бо гаспадар мой цар, як анёл Божы, і можа выслухаць і добрае і благое. І Гасподзь Бог твой будзе з табою.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

17 Дык вырашыла паслугачка твая: “Хай слова гаспадара майго, цара, супакоіць мяне. Бо як анёл Божы, так гаспадар мой, цар, каб выслухаў і адрозніў добрае ад благога. І хай Госпад, Бог твой, будзе з табою!”»

Глядзіце раздзел Копія




2 ЦАРСТВАЎ 14:17
13 Крыжаваныя спасылкі  

І адказаў валадар, і сказаў жанчыне: «Не хавай ад мяне таго, пра што я цябе спытаю». І сказала жанчына: «Гавары, гаспадару мой, валадар».


Каб прыповесьцю зьмяніць выгляд гэтай справе, слуга твой Ёаў зрабіў гэта, але гаспадар мой мудры, як мудры анёл Божы, каб ведаць усё, што [адбываецца] на зямлі».


Ён сказаў: «Гаспадару мой, валадар, ашукаў мяне слуга мой! Я, слуга твой, сказаў слузе свайму: “Вазьму сабе асла, сяду на яго і паеду з валадаром”, бо кульгавы слуга твой.


Але ён ачарніў слугу твайго перад гаспадаром маім, валадаром. Але ты, гаспадару мой, валадар, як анёл Божы, таму рабі, што добрае ў вачах тваіх.


І пачуў увесь Ізраіль пра гэты суд, як прысудзіў валадар; і баяліся перад абліччам валадара, бо бачылі ў ім мудрасьць Божую, каб чыніць суд.


Дык дай слузе Твайму сэрца, якое слухае, каб судзіць народ Твой і адрозьніваць, што добрае, а што ліхое. Бо хто ж можа судзіць такі шматлікі народ Твой?»


Ці гавару я няпраўду? Ці паднябеньне маё ня цяміць, што ёсьць ліхотай?


Літавальны гаршчок для срэбра і горан для золата, а для чалавека — вусны, якія хваляць яго.


Чалавек, які лісьлівіць бліжняму свайму, стаўляе сетку нагам ягоным.


А цьвёрдая страва ёсьць для дасканалых, у якіх праз ужываньне разуменьне спрактыкаванае распазнаваць добрае і ліхое.


Як слухалі мы ў-ва ўсім Майсея, так будзем слухаць цябе. Толькі няхай будзе ГОСПАД, Бог твой, з табою, як быў з Майсеем.


І адказаў Ахіш, і сказаў Давіду: «Ведаю, што ты добры ў вачах маіх, як анёл Божы, але валадары Філістынскія сказалі: “Няхай не ідзе ён з намі ў бой”.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы