І Давід, паслаўшы вестуноў, узяў яе; калі яна ўвайшла да яго, ён спаў з ёю, а яна, ачысціўшыся ад сваёй нячыстасці, вярнулася ў дом свой;
2 ЦАРСТВАЎ 12:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык чаму ты пагардзіў словам Госпада, так што дапусціўся злачынства перад Ім? Урыю Хетэя ты забіў мечам, і жонку яго ўзяў сабе за жонку, і забіў яго мечам сыноў Амона. Біблія (пераклад А.Бокуна) Дык чаму ты пагардзіў словам ГОСПАДА, робячы тое, што ліхое ў вачах Ягоных? Урыю Хета ты забіў мячом, а жонку ягоную ўзяў сабе за жонку. Ты забіў [Урыю] мячом сыноў Амона. Біблія (пераклад В. Сёмухі) навошта ж ты занядбаў слова Госпада, зрабіўшы ліхое прад вачыма Ягонымі? Урыю Хэтэяніна ты пабіў мечам; жонку ягоную ўзяў сабе за жонку, а яго ты забіў мечам Аманіцянаў; |
І Давід, паслаўшы вестуноў, узяў яе; калі яна ўвайшла да яго, ён спаў з ёю, а яна, ачысціўшыся ад сваёй нячыстасці, вярнулася ў дом свой;
Таму меч не адступіць ад дому твайго навек за тое, што ты пагардзіў Мною і ўзяў жонку Урыі Хетэя, каб была тваёй жонкай”.
А Сямэй, калі праклінаў цара, гаварыў так: «Ідзі, ідзі прэч, крывавы чалавек і чалавек Бэліяла!
бо Давід чыніў справядлівасць у вачах Госпада і не ўхіляўся ад таго, што Ён яму загадваў, на працягу ўсіх дзён жыцця свайго, за выключэннем справы Урыі Хетэя.
І скажаш яму вось што: “Гэта кажа Госпад: “Ты забіў, а звыш таго і абрабаваў?” І пасля гэтага дадасі: “Гэта кажа Госпад: “На тым месцы, на якім сабакі лізалі кроў Набота, будуць яны таксама лізаць тваю кроў”».
І ён перавёў сыноў сваіх праз агонь у лагчыне сыноў Гэнома. Займаўся варажбой, чарамі, служыў паганскім культам; меў пры сабе заклінальнікаў і вешчуноў; многа ліха рабіў перад абліччам Госпада, каб гнявіць Яго.
Вызваль мяне ад [віны пралітай] крыві, Божа, Божа збаўлення майго. Хай славіць радасна язык мой справядлівасць Тваю.
Ты паставіў несправядлівасці нашыя перад вачамі Тваімі, цёмныя справы нашыя — у святле аблічча Твайго.
З гэтай прычыны, як язык вогненны з’ядае салому і сена знішчаецца полымем, так корань іх будзе, быццам гніль, і квецень іх падымецца, як плясніна, бо адкінулі яны закон Госпада Магуццяў і словы Святога Ізраэлева зняважылі.
Калі б, аднак, ён дапускаўся ліхоты на віду ў Мяне, каб не слухаць голасу Майго, то Я раскаюся ў дабротах, якія абяцаў зрабіць яму.
Гэта кажа Госпад: “Дзеля трох збродняў Юды і з прычыны чатырох не адмяню слова, таму што адкінулі закон Госпадаў і загадаў Яго не захавалі, звялі іх ідалы іх, за якімі хадзілі бацькі іх;
Дык чаму не паслухаў ты голасу Госпада, але кінуўся на здабычу і дапусціўся зла ў вачах Госпада?»
Бо непакорнасць — такі самы грэх, як варажба, а свавольства — як злачынства балванахвальства: з-за таго, што ты зняважыў слова Госпада, Ён адкінуў цябе, каб ты не быў царом».
І Самуэль адказаў Саўлу: «Не вярнуся з табой, бо ты пагардзіў словам Госпада; і адкінуў цябе Госпад, каб ты не быў царом над Ізраэлем».