Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ПСАЛТЫР 51:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

16 Вызваль мяне ад [віны пралітай] крыві, Божа, Божа збаўлення майго. Хай славіць радасна язык мой справядлівасць Тваю.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

16 Вызваль мяне ад [віны] за кроў, Божа, Бог выратаваньня майго, і язык мой будзе крычаць пра праведнасьць Тваю.

Глядзіце раздзел Копія




ПСАЛТЫР 51:16
19 Крыжаваныя спасылкі  

Безліч учыніў Ты, Госпадзе, Божа мой, цудаў Тваіх, што ж да Тваіх задум аб нас — то няма таго, хто б быў падобны да Цябе. Калі захачу я абвясціць і ўчыніць прамову, яны памножацца звыш меры.


літасці бо жадаю, а не ахвяры, і пазнання Бога больш, чым цэласпалення.


Кажа яму Самуэль: «Ці ж Госпад хоча цэласпаленняў і крывавых ахвяр больш, чым паслушэнства голасу Госпада? Бо лепш паслухмянасць, чым крывавыя ахвяры, і пакорлівасць лепш, чым ахвяра з тлушчу бараноў.


Перад Табой, перад Табой адзіным зграшыў я і тое, што ліхім ёсць перад Табою, дапусціў я. Ты справядлівы у прысудзе Тваім і пераможаш на судзе Тваім.


Ахвяры бязбожнікаў — агідныя, тым болей, што прапаноўваюцца яны са злачынства.


Ахвяры бязбожнікаў — агідныя для Госпада; абяцанні справядлівых — мілыя Яму.


Не буду вініць цябе за твае ахвяры, твае цэласпаленні заўсёды перада Мною.


Дык ты скажаш ім усе гэтыя словы, але яны не паслухаюць цябе, і будзеш клікаць іх, але яны не адгукнуцца табе.


Калі знойдзены будзе мужчына, што ляжыць з чужою жонкай, абое хай памруць: чужаложнік і чужаложніца; і ты вынішчыш ліха з Ізраэля.


Бо калі адна душа грашыць па няведанні, то хай прынясе аднагадовую казу за грэх свой.


Калі хто наўмысна забіў блізкага свайго і падступна, то ад ахвярніка Майго адцягні яго, каб памёр.


Нельга прымаць выкуп за душу забойцы, які варты смерці, павінен ён быць пакараны смерцю.


Дык чаму ты пагардзіў словам Госпада, так што дапусціўся злачынства перад Ім? Урыю Хетэя ты забіў мечам, і жонку яго ўзяў сабе за жонку, і забіў яго мечам сыноў Амона.


Вусны мае абвясцяць справядлівасць Тваю, цэлы дзень — збаўленне Тваё, бо не ведаю ёй межаў.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы