І Я зраблю з цябе вялікі народ, і буду цябе дабраслаўляць, і ўзвялічу імя тваё, і ты будзеш дабраславеннем.
2 ЛЕТАПІСАЎ 26:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І аманіцяне плацілі даніну Озіі; ды праславілася імя яго аж да ўваходу ў Егіпет, бо стаў вельмі магутным. Біблія (пераклад А.Бокуна) І Аманяне давалі дары Узіі. І разыйшлася [вестка пра] імя ягонае аж да ўваходу ў Эгіпет, бо ўзмацніўся ён незвычайна. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і давалі Аманіцяне даніну Азіі, і дайшло імя яго да межаў Егіпта, таму што ён быў даволі моцны. |
І Я зраблю з цябе вялікі народ, і буду цябе дабраслаўляць, і ўзвялічу імя тваё, і ты будзеш дабраславеннем.
Малодшая таксама нарадзіла сына і назвала яго імем Бен-Амі. Ён ёсць бацькам аманіцян аж да сёння.
Таксама праславіў Давід імя сваё, калі, вяртаючыся, пабіў эдомцаў у Саляным лагу, забіўшы васемнаццаць тысяч чалавек.
І разбіў ён маабцаў, і змераў іх вяроўкаю, паклаўшы іх на зямлю; дзве вяроўкі адмяраў для тых, што мелі быць забітыя, а адну вяроўку для тых, якія мелі застацца жывымі; і сталася, што маабцы зрабіліся нявольнікамі Давіда, і прыносілі яму даніну.
і быў ён мудрэйшы за ўсіх людзей, мудрэйшы за Этана Эзрахіта, і Гемана, і Халхола, і Дарды, сыноў Махола, і быў слаўны ўва ўсіх навакольных народаў.
Але і ад філістынцаў прыносілі дары Язафату і даніну срэбрам; таксама арабы прыводзілі статкі бараноў у сем тысяч семсот, ды столькі ж казлоў.
Пасля гэтых падзей сабраліся сыны Мааба ды сыны Амона і з імі мааніты супраць Язафата, каб ваяваць з ім.
І Озія пабудаваў вежы ў Ерузаліме над брамай Вугла, і над брамай Лагчыны і над Вуглом, і ўмацаваў іх.
Ён ваяваў з царом сыноў Амона і перамог іх, і ў тым годзе далі яму аманіты сто талентаў срэбра ды дзесяць тысяч кораў пшаніцы і столькі ж кораў ячменю; падобна плацілі яму аманіты ў другім і трэцім годзе.
І разышлася слава Яго па ўсёй Сірыі. Дык прыводзілі да Яго ўсіх немачных, рознымі хваробамі і пакутамі апанаваных, і апанаваных дэманамі, і лунатыкаў, і паралітыкаў, і Ён аздараўляў іх.
і падыдзеш блізка да сыноў Амона. Высцерагайся, не ваюй з імі і не пачынай бою, бо Я не дам табе нічога з зямлі сыноў Амона, бо аддаў яе ва ўладанне сынам Лота».
І вырушыў Наас Аманеец, і пачаў ваяваць супраць горада Явіс у Галаадзе. І сказалі Наасу ўсе жыхары Явіса: «Заключы з намі саюз, і мы будзем служыць табе».