2 ЛЕТАПІСАЎ 24:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Ёяда пражыў шмат гадоў, састарэў і памёр, дажыўшы да ста трыццаці гадоў. Біблія (пераклад А.Бокуна) І пастарэў Егаяда, і быў насычаны днямі, і памёр. Ён меў сто трыццаць гадоў, калі памёр. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І састарыўся Ёдай і насыціўшыся днямі жыцьця, памёр: сто трыццаць гадоў было яму, калі ён памёр. |
І, саслабеўшы, памёр Абрагам у добрай старасці і ў шаноўным узросце, і, насычаны жыццём, далучыўся ён да народа свайго.
Ён адказаў: «Дзён пілігрымавання майго — сто трыццаць гадоў, кароткіх і ліхіх; не дасягнулі яны нават дзён бацькоў маіх, на працягу якіх яны пілігрымавалі».
Дык Давід, стары і насычаны гадамі, паставіў Саламона, сына свайго, царом над Ізраэлем,
І калі гэта скончылі, прынеслі астатак грошай да цара і Ёяды, з якіх зрабілі пасудзіны ў святыню для службы і на складанне ахвяраў, таксама чары ды іншыя срэбраныя і залатыя пасудзіны. І ва ўсе дні Ёяды заўсёды складалі ахвяры цэласпаленняў у доме Госпадавым.
І пахавалі яго ў горадзе Давіда разам з царамі, бо добрым быў да Ізраэля, да Бога ды да Яго святыні.
Колькасць нашых гадоў — семдзесят або, у здароўі, восемдзесят, а большая частка іх — праца і марнасць, бо хутка праходзяць, а мы адлятаем.