А калі выбраліся яны ў дарогу, страх Божы ахапіў усе навакольныя гарады, і не адважыліся яны нападаць на сыноў Якуба.
2 ЛЕТАПІСАЎ 14:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і здабылі ўсе гарады вакол Герара: бо ахапіў іх вялікі страх Госпадаў. І абрабавалі ўсе гарады, і прынеслі вялікую здабычу. Біблія (пераклад А.Бокуна) І пабілі яны ўсе гарады вакол Герару, бо напаў на іх жах перад ГОСПАДАМ; і рабавалі ўсе гарады, бо шмат здабычы было ў іх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І разбурылі ўсе гарады Вакол Шэрара, бо напала на іх жудасьць ад Госпада; і разрабавалі ўсе гарады і вынесьлі зь іх многа здабычы. |
А калі выбраліся яны ў дарогу, страх Божы ахапіў усе навакольныя гарады, і не адважыліся яны нападаць на сыноў Якуба.
А ўсе іншыя дзеянні Асы, і ўся мужнасць яго і ўсё, што ён зрабіў, і гарады, якія пабудаваў, — ці гэта не запісана ў Кнізе аналаў цароў Юдэі? Калі ж ён састарэўся, хварэў на ногі;
І выйшаў народ, і рабаваў лагер сірыйскі. І сталася, што адна мера найчысцейшай мукі каштавала адзін сікль, а дзве меры ячменю — адзін сікль, паводле слова Госпада.
І разбурылі шалашы стадаў і забралі незлічонае мноства авечак і вярблюдаў, а затым вярнуліся ў Ерузалім.
Такім чынам, ажыў страх Госпадаў па ўсіх царствах земляў, што былі вакол Юдэі, і не адважваліся ваяваць супраць Язафата.
Дык прыйшоў Язафат ды ўвесь народ з ім, каб зняць з мёртвых здабычу, і знайшлі шмат жывёлы, і посуду, а таксама адзення і іншых найкаштоўнейшых рэчаў, і набралі так шмат, што ўсё не маглі панесці, і тры дні выносілі, так бо многа было здабычы.
А калі пачулі, што Госпад ваяваў супраць ворагаў Ізраэля — страх Божы ўпаў на ўсе краіны зямлі.
Шум страху заўсёды ў вушах яго, быццам, нават калі супакой, на яго нападае нішчыцель.
І крэпасць яе падасца ад страху, а важакі яе спалохаюцца знака, сказаў Госпад, Які мае агонь на Сіёне, а печ Сваю ў Ерузаліме.
Расцягнуліся вяроўкі твае, не вытрымаюць зла свайго, каб расшырыць ветразі не маглі; тады
Сёння ж Я пачну распаўсюджваць страх і жах перад табою на народы, што жывуць пад усім небам, каб, пачуўшы імя тваё, яны баяліся і дрыжалі перад табою».
і дадалі: «Аддаў Госпад у рукі нашы ўсю гэтую зямлю, і ўсе жыхары яе млеюць у страху перад намі».
Такім чынам, усе цары амарэяў, якія пражывалі за Ярданам на заходнім баку, і ўсе цары Ханаана, якія валодалі землямі, блізкімі да Вялікага мора, пачулі, што Госпад высушыў воды Ярдана перад сынамі Ізраэля, аж пакуль яны не пераправіліся; аслабела ў іх сэрца, і страцілі яны адвагу перад сынамі Ізраэля.
Тады сышоў на яго Дух Госпадаў, і ён пайшоў у Аскалон, і забіў там трыццаць чалавек: знятае з іх адзенне аддаў ён тым, якія разгадалі загадку. І, разгневаны дужа, вярнуўся ў дом бацькі свайго.
Тады ахапіў страх лагер у палях; але і ўвесь народ варты іх, і тыя, хто ішоў, каб рабаваць, аслупянелі; і задрыжэла зямля, і страх быў учынены Богам.