і гаворыць Яму д’ябал: «Дам табе ўсю ўладу над гэтым сусветам і яго славу, бо мне гэта дадзена, і я, каму хачу, таму даю яе.
1 ЯНА 5:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ведаем, што мы ад Бога, а ўвесь свет апанаваны ліхім. Біблія (пераклад А.Бокуна) Мы ведаем, што мы — ад Бога, і ўвесь сьвет ляжыць у зьле. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Мы ведаем, што мы ад Бога, і што ўвесь сьвет ляжыць у зьле. |
і гаворыць Яму д’ябал: «Дам табе ўсю ўладу над гэтым сусветам і яго славу, бо мне гэта дадзена, і я, каму хачу, таму даю яе.
Шмат ужо не буду вам гаварыць, бо ідзе князь гэтага свету; і ён не мае нічога ўва Мне,
Бо пахвала наша – гэта сведчанне сумлення нашага, што ў прастаце ды ў шчырасці Божай, і не ў цялеснай мудрасці, але ў ласцы Божай жылі мы на свеце, асабліва ў вас.
для няверуючых, якім бог гэтага свету засляпіў розум, каб не заззяла ім святло дабравесця славы Хрыста, Які ёсць вобраз Бога.
Бо мы ведаем, што калі зямны наш дом, гэта хаціна, разваліцца, то маем ад Бога дом нерукатворны, але вечны ў небе.
Які аддаў Самога Сябе за грахі нашы, каб вырваць нас з сучаснага веку ліхога па волі Бога і Айца нашага,
у якіх калісьці хадзілі паводле гэтага веку, па волі князя ўлады паветранай, духа, які дзейнічае цяпер у сынах бунту.
З гэтай прычыны пераношу цярпенні, але не саромеюся, бо ведаю, Каму паверыў, і маю пэўнасць, што Ён мае моц захаваць уклад мой на той дзень.
Бо і мы былі калісьці неразумнымі і непаслухмянымі, заблукаўшымі, служыўшымі пажадлівасцям і ўсякім асалодам, кіраваліся злосцю і зайздрасцю, былі ненавіснікамі, ненавідзячымі адны адных.
Чужаложнікі, ці вы не ведаеце, што сяброўства з гэтым светам ёсць варожасць Богу? Дык хто хацеў бы стацца прыяцелем гэтага веку, той робіцца ворагам Бога.
Мы ведаем, што перайшлі ад смерці да жыцця, бо любім братоў; хто не любіць брата, той трывае ў смерці.
І хто выконвае прыказанні Яго, той трывае ў Ім, а Ён – у тым, і тое, што Ён трывае ў нас, пазнаём па Духу, Якога Ён нам даў.
Хто верыць у Сына Божага, той мае ў сабе сведчанне Бога. Хто не верыць Богу, зрабіў Яго ашуканцам, бо не паверыў у сведчанне, якое даў Бог аб Сыне Сваім.
Пра гэта напісаў я вам, якія верыце ў імя Сына Божага, каб вы ведалі, што маеце жыццё вечнае, і каб верылі ў імя Сына Божага.
І калі ведаем, што Ён слухае нас, пра што б мы ні прасілі, дык ведаем, што мы маем права прасіць, чаго хочам ад Яго.
Ведаем, што кожны, хто нарадзіўся ад Бога, не грашыць, але той, які народжаны ад Бога, захоўвае сябе, і ліхі не дакранецца да яго.
Ведаем таксама, што Сын Божы прыйшоў і абдарыў нас розумам, каб мы пазналі Таго, Хто праўдзівы; і мы ў Тым, Хто праўдзівы, у Сыне Яго Ісусе Хрысце. Ён праўдзівы Бог і Жыццё вечнае.
І скінуты быў дракон той магутны, змей старадаўні, які завецца д’ябал і шатан, які зводзіць цэлы свет, і скінуты быў на зямлю, і анёлы яго былі скінуты разам з ім.
і кінуў яго ў бяздонне, і замкнуў яго, і запячатаў яго, каб не зводзіў больш народы, пакуль не міне тысяча гадоў. А пасля ён мае быць вызвалены на кароткі час.