і віно, якое развесяляе сэрца чалавека; Ты ажыўляеш аблічча алеем, а хлеб умацоўвае чалавечае сэрца.
1 ЦІМАФЕЯ 5:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) З гэтай пары не пі вады, але патроху ўжывай віна з увагі на твой страўнік, дзеля частых тваіх захворванняў. Біблія (пераклад А.Бокуна) Больш ня пі ваду, але ўжывай крыху віна дзеля страўніка твайго і частых тваіх немачаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) У далейшым пі ня толькі ваду, а спажывай крыху віна, дзеля страўніка твайго і частых тваіх немачаў. |
і віно, якое развесяляе сэрца чалавека; Ты ажыўляеш аблічча алеем, а хлеб умацоўвае чалавечае сэрца.
Калі ж прыйшлі Сіла і Цімафей з Мацэдоніі, Паўла пануканы быў Духам, каб сведчыць юдэям, што Ісус ёсць Хрыстос.
не п’яніцаю, не задзіраю, не карыслівым, але далікатным, не сварлівым, не сквапным,
Таксама і дыяканы [хай будуць] паважныя, не двуязычныя, не прагавітыя да віна, не сквапныя да нажывы,
Бо любое стварэнне Бога добрае, і нічога не трэба адкідаць, што з падзякаю прымаецца;
Належыць бо, каб епіскап быў беззаганны як распарадчык Божы, не горды, не гняўлівы, не п’яніца, не задзіра, не сквапны да ліхой карысці,
Падобна і старыя жанчыны павінны апранацца, як дастойна святых, высцерагацца пляткарства, не ўпівацца віном, навучаць іншых дабру,