1 ЦІМАФЕЯ 5:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Да таго ж яны, гультайкі, прывучаюцца хадзіць па хатах; і не толькі гультайкі, але і пляткаркі, і цікаўныя, і лапочуць, што не належыць. Біблія (пераклад А.Бокуна) Да таго ж яны прывучаюцца не працаваць, цягаючыся па дамах; і ня толькі не працаваць, але і балбатаць, і рабіць непатрэбныя рэчы, гаворачы, чаго ня сьлед. Біблія (пераклад В. Сёмухі) пры тым жа яны, не працуючы, прызвычайваюцца хадзіць па дамах і бываюць ня толькі гультайкі, але і пляткаркі, і цікаўныя, і гавораць, чаго ня сьлед. |
гаваркая і нястрыманая, што не выносіць супакой і не можа ўтрымаць ног сваіх у хаце сваёй:
Не будзь паклёпнікам і плеткаром у сваім народзе. Не цікуй на кроў блізкага свайго. Я — Госпад!
У тым жа доме заставайцеся, ешце і піце, што ёсць у ім: бо працаўнік варты платы сваёй. Не пераходзьце з дому ў дом.
як я нічога не прапусціў карыснага, каб вам не абвясціць, ды вучыў вас публічна і па дамах,
ды паміж вас саміх знойдуцца людзі, што будуць прамаўляць адваротнае, каб пацягнуць за сабой вучняў.
каторым трэба закрываць рот, бо яны ўсе дамы разбураюць, навучаючы таму, што не належыць, дзеля ліхой карысці.
З тых самых вуснаў выходзіць дабраславенне і праклён. Не павінна так быць, браты мае!
Хай толькі ніхто з вас не церпіць як забойца, або злодзей, або ліхадзей, або той, хто квапіцца на чужое.
Таму вось, калі прыбуду, нагадаю пра яго ўчынкі, што ён робіць, плявузгаючы на нас ліхімі словамі; і быццам яму яшчэ гэтага не хапае, сам не прымае братоў і тым, якія прымаюць, перашкаджае і выганяе з царквы.