Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




1 ЦІМАФЕЯ 3:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

не можа быць з нованавернутых, каб не ўзбіўся ў пыху і не трапіў на суд разам з д’яблам.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

[Мусіць быць] не з нованаверненых, каб, узьбіўшыся ў пыху, ня трапіў пад прысуд з д’яблам.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

не павінен быць з нованавернутых, каб не заганарыўся і не падупаў асудзе разам з д'яблам.

Глядзіце раздзел



1 ЦІМАФЕЯ 3:6
24 Крыжаваныя спасылкі  

Ты, пабіўшы Эдом, узмацніўся і сэрца тваё ўзганарылася; будзь задаволены славаю і заставайся ў доме сваім! Навошта ты выклікаеш няшчасце, каб упаў ты і Юдэя разам з табою?»


Але калі ўзмацніўся, сэрца яго ўзганарылася на загубу сваю ды адвярнуўся ад Госпада, Бога свайго; і ўвайшоў у святыню Госпада, і сам захацеў скласці ахвяру ўспальвання на ахвярніку каджэння.


Эзэкія, аднак, не адплаціў за дабрадзействы, якія атрымаў, бо сэрца яго ўзнялося ў пыхлівасці; і ўзгарэўся супраць яго і супраць Юдэі і Ерузаліма гнеў Госпада.


Перад знішчэннем узвышаецца сэрца чалавечае, і перад услаўленнем — уціхамірваецца.


Пыхлівасць чалавека панізіць яго, а пакорлівы духам здабудзе славу.


Дзень бо Госпада Магуццяў надыдзе на кожнага пыхлівага і надутага, і на кожнага, хто выхваляецца, і будзе ён упакораны,


І вялікая сіла будзе знішчана, і сэрца яго падымецца ў пыху, і пераверне многія тысячы, але не пераможа.


І гаворыць ім: «Я бачыў шатана, што падаў з неба, як маланка.


І я не мог да вас, браты, прамаўляць як да духоўных, але як да цялесных, як да немаўлят у Хрысце.


Што да ідалам складаных ахвяр, мы ведаем, бо маем усе веданне. Але веданне надзімае, а любоў будуе.


І каб з-за велічы аб’яў я не выносіўся, дадзены мне джала для цела, анёл шатанскі, каб мучыў мяне, каб я не выносіўся.


Хай не ўздымаецца сэрца яго да пыхі над братамі сваімі, хай не ўхіляецца ён ад загадаў ані ўправа, ані ўлева, каб доўга цараваў сам і дзеці яго пасярод Ізраэля.


сцеражыся, каб не ўзганарылася сэрца тваё і каб не забыўся ты на Госпада, Бога твайго, Які вывеў цябе з зямлі Егіпта, з дому няволі,


Яму належыць мець добрае сведчанне ад тых, што навокал, каб не трапіў у пагарду і ў пастку д’ябла.


той ганарлівец, які нічога не разумее, але мае схільнасць спрачацца ў справах і кідаць словамі, з якіх паўстаюць зайздрасць, звадкі, блюзненні, ліхія падазрэнні,


здраднікі, нахабныя, пыхлівыя, раскошу любячыя больш, чым Бога,


як нованароджаныя дзеткі запрагніце духоўнага і непадробленага малака, каб ад яго вы ўзраслі да збаўлення,


Таксама і вы, юнакі, будзьце паслухмяныя старэйшым. Усе ўзаемна, падпарадкоўваючыся адзін аднаму, апраніцеся ў пакору, бо Бог пыхлівым супрацівіцца, а пакорлівым ласку дае.


Бо калі зграшыўшых анёлаў Бог не пашкадаваў, але, звязаўшы путамі пякельнай цемры, аддаў захаваць на суд;


анёлаў жа, што не збераглі сваёй дастойнасці, але пакінулі сваё жыллё, звязаных вечнымі путамі, затрымаў у цемрадзі да вялікага суднага дня.