1 ПЯТРА 2:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) ды ёсць «каменем спатыкнення і каменем згаршэння»; аб яго спатыкаюцца няверуючыя Слову, на што і прызначаны. Біблія (пераклад А.Бокуна) камень спатыкненьня і скала згаршэньня для тых, якія спатыкаюцца аб слова, не скараючыся, дзеля чаго і пакінутыя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) на якім яны спатыкаюцца, не ўпакорваючыся слову, дзеля чаго яны і пакінуты. |
Таму Я і захаваў цябе, каб на табе паказаць магутнасць Маю і каб было распавядана пра імя Маё па ўсёй зямлі.
Ці не чуў? З даўнасці ўчыніў Я гэта, з дзён старажытнасці Я задумаў гэта, а цяпер здзейсніў, каб было на выкараненне, каб гарады ўмацаваныя абярнуліся каменнем.
І скажуць: «Прастуйце, прастуйце, рыхтуйце дарогу, прыміце перашкоды з дарогі “народа Майго”».
Ён будзе на святасць, каменем спатыкнення і скалой згаршэння абодвум дамам Ізраэля, пасткай і сілом для жыхароў Ерузаліма.
І дабраславіў іх Сімяон, кажучы Марыі, Маці Яго: «Вось, Ён пастаўлены на падзенне і на паўстанне многіх у Ізраэлі ды на знак, якому будуць працівіцца,
Што ж, калі Бог, хочучы паказаць гнеў Свой або выявіць магутнасць Сваю, з вялікім цярпеннем ашчаджаў пасудзіны гневу, прызначаныя на загубу,
а мы прапаведуем Хрыста ўкрыжаванага, Які для юдэяў – згаршэнне, а для паганаў – вар’яцтва,
для адных – водар смерці на смерць, а для другіх – водар жыцця на жыццё. І хто здатны на гэта?
Калі ж я, браты, і далей прапаведую абразанне, дык чаму я цярплю пераслед? Тады знікла б згаршэнне крыжа.
Бо не прызначыў нас Бог на гнеў, але на атрыманне збаўлення праз Госпада нашага Ісуса Хрыста,
Пра гэта сказана ў Пісанні: «Вось, Я кладу на Сіёне вуглавы камень, выбраны і дарагі, і, хто верыць у Яго, не будзе асаромлены».
Дык Ён для вас, веруючых, – гонар, а для няверуючых «камень, які адкінулі будаўнікі, які стаўся галавою вугла»
І яны ў хцівасці будуць лавіць вас ілжывымі словамі, але прысуд на іх даўно гатовы, і згуба іх не дрэмле.
Пракраліся бо да вас нейкія людзі, якія здаўна прызначаны на гэтае асуджэнне, бязбожныя, каторыя ласку Бога нашага пераварочваюць на распусту і выракаюцца адзінага Валадара Бога і Госпада нашага Ісуса Хрыста.