1 КАРЫНФЯНАЎ 9:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо, будучы вольным ад усіх, стаўся я нявольнікам усіх, каб тым больш іх здабыць. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо, будучы вольным ад усіх, я паняволіў сябе ўсім, каб многіх здабыць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо, будучы вольны ад усіх, я зрабіўся слугою ўсім, каб болей здабыць: |
І, калі зграшыць супраць цябе брат твой, ідзі і дакары яго між табою і ім адным. І, калі ён паслухае цябе, здабудзеш брата твайго.
бо, можа, як-небудзь паклічу да руплівасці кроўных маіх і хоць некаторых прывяду да збаўлення.
Маю на ўвазе не тваё ўласнае сумленне, але блізкага. Чаму ж чужое сумленне мела б судзіць маю свабоду?
Гэтак і я ўсім ва ўсім дагаджаю, не шукаючы сваёй карысці, але карысці для многіх, каб яны былі збаўлены.
Адкуль, дарэчы, можаш ведаць, жонка, ці не збавіш свайго мужа? Або адкуль ведаеш, муж, ці не збавіш сваю жонку?
Ці я не Апостал? Ці я не свабодны? Ці ж я не бачыў Ісуса Хрыста, Госпада нашага? Ці ж не вы – справа мая ў Госпадзе?
Ужо трэці раз збіраюся да вас прыбыць і не буду вас абцяжарваць, бо шукаю не вашага, але вас. Бо не дзеці бацькам павінны збіраць скарб, але бацькі дзецям.
Бо ўсё гэта дзеля вас, каб шчодрасць ласкі тым большую выклікала ў многіх удзячнасць на славу Бога.
Бо мы не саміх сябе прапаведуем, але Хрыста Ісуса, Госпада; а мы – вашы паслугачы праз Ісуса.
Дык стойце ў свабодзе, якой вызваліў нас Хрыстос, і не патрапляйце зноў пад ярмо няволі.
Бо вы, браты, пакліканы да свабоды; толькі каб свабоду вы не давалі як падставу для пажадлівасці цела, але любоўю духа служыце адзін аднаму.
5 Углядайся ў сябе і тое, чаму навучаеш, трывай у гэтым; бо, так робячы, і сябе збавіш, і тых, каторыя слухаюць цябе.
Вось, я ўсё раблю дзеля выбраннікаў, каб яны атрымалі збаўленне, якое ў Хрысце Ісусе са славаю вечнай.
Таксама і вы, жонкі, пакарайцеся мужам сваім, каб нават тады, калі некаторыя з іх не слухаюць слова, праз самыя паводзіны жонак былі прыдбаныя без слова,