Хто парушыць адно з гэтых прыказанняў найменшых і навучыць так людзей, таго назавуць найменшым у Валадарстве Нябесным. А хто выканае і навучыць, таго назавуць вялікім у Валадарстве Нябесным.
1 КАРЫНФЯНАЎ 7:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Абразанне ёсць нішто, і неабразанне ёсць нішто, але важна выкананне прыказанняў Божых. Біблія (пераклад А.Бокуна) Абразаньне ёсьць нішто, і неабразаньне ёсьць нішто, але [важнае] захоўваньне прыказаньняў Божых. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Абразаньне нішто і неабразаньне нішто, а ўсё - у выкананьні наказаў Божых. |
Хто парушыць адно з гэтых прыказанняў найменшых і навучыць так людзей, таго назавуць найменшым у Валадарстве Нябесным. А хто выканае і навучыць, таго назавуць вялікім у Валадарстве Нябесным.
А ежа не набліжае нас да Бога, бо не бяднеем, калі не ядзім, і таксама, ядучы, нічога не набываем.
Няма ўжо юдэя або грэка, няма ўжо нявольніка або вольнага, няма ўжо мужчынскага ані жаночага: бо ўсе вы сталіся адно ў Хрысце Ісусе.
Бо ў Хрысце Ісусе ані абразанне, ані неабразанне не маюць сілы, а толькі вера, што дзейнічае праз любоў.
Бо ў Ісусе Хрысце не мае значэння ані абразанне, ані неабразанне, але новае стварэнне.
дзе ўжо няма грэка і юдэя, абразання і неабразання, іншаземца, скіфа, нявольніка і вольнага, але ўсё і ва ўсім Хрыстос.
Шчасныя, што выконваюць прыказанні Яго, яны будуць мець уладу над дрэвам жыцця і ўвойдуць у горад праз брамы.
Кажа яму Самуэль: «Ці ж Госпад хоча цэласпаленняў і крывавых ахвяр больш, чым паслушэнства голасу Госпада? Бо лепш паслухмянасць, чым крывавыя ахвяры, і пакорлівасць лепш, чым ахвяра з тлушчу бараноў.