І не было прычыны правяраць людзей, якія атрымлівалі грошы для выплаты работнікам; бо яны рабілі ўсё сумленна.
1 КАРЫНФЯНАЎ 4:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ад аканомаў жа патрабуецца, каб кожны аказаўся верным. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ад аканомаў жа, урэшце, вымагаецца, каб кожны быў знойдзены верным. Біблія (пераклад В. Сёмухі) ад будаўнікоў жа патрабуецца, каб кожны быў верны. |
І не было прычыны правяраць людзей, якія атрымлівалі грошы для выплаты работнікам; бо яны рабілі ўсё сумленна.
Толькі не трэба ім лічыць срэбра, якое яны атрымліваюць, бо яны працуюць паводле сваёй волі і сумлення».
Гаворыць яму гаспадар яго: “Добра, паслугач добры і верны; у малым быў ты верны, дам табе ўладу над многім; увайдзі ў радасць гаспадара твайго”.
Гаворыць яму гаспадар яго: “Добра, паслугач добры і верны; ты быў у малым верны, дам табе ўладу над многім; увайдзі ў радасць гаспадара твайго”.
І сказаў Госпад: «Хто, думаеш, ёсць верны і разумны аканом, якога гаспадар паставіў над слугамі сваімі, каб даваў ім у час меру пшаніцы?
Дзеля гэтага пасылаю да вас Цімафея, які ёсць сын мой найдаражэйшы і верны ў Госпадзе, ён вам прыгадае шляхі мае, якія ў Хрысце, ды як я навучаю ўсюды ў кожнай царкве.
Што да дзявоцтва, загаду Госпада не маю, але даю параду як той, хто атрымаў ласку ад Бога быць дастойным веры.
Бо мы не фальшуем Слова Божага, як многія, але прамаўляем шчыра, як ад Бога на віду Бога ў Хрысце.
але мы стрымліваемся ад скрытых учынкаў сораму, не кідаемся ў хітрыкі ды не фальшуем слова Божага, але адкрытым вяшчэннем праўды прадстаўляем сябе перад Богам сумленню кожнага чалавека.
як вы і навучыліся ад Эпафраса, супрацоўніка нашага найдаражэйшага, вернага для вас паслугача Хрыста,
Пра мяне ўсё вам раскажа Тыхік, найдаражэйшы брат, і верны паслугач, і супрацоўнік у Госпадзе,