1 КАРЫНФЯНАЎ 3:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) а калі чыя праца згарыць, будзе мець шкоду; сам, аднак, будзе збаўлены, але так, як быццам праз агонь. Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі чыя работа згарыць, той згубіць яе, сам жа будзе збаўлены, але так, як праз агонь. Біблія (пераклад В. Сёмухі) а ў каго дзея згарыць, той мецьме шкоду; урэшце сам уратуецца, але так, як бы з вагню. |
Насадзіў Ты людзей на галовы нашы, прайшлі мы праз агонь і ваду, і вывеў Ты нас да палёгкі.
“Спустошыў Я вас, як спустошыў Бог Садом і Гамору, і сталіся вы, як галавешка, выцягнутая з агню; але вы не навярнуліся да Мяне”, — кажа Госпад.
І сказаў анёл Госпадаў шатану: «Наракае на цябе Госпад, шатан! І наракае Госпад на цябе, які выбраў Ерузалім! Ці ж ён не галавешка, выхапленая з агню?»
І, калі ўжо вельмі доўга не елі, сказаў ім Паўла, стаўшы між імі: «Трэба было слухаць мяне, і не адплываць ад Крыта, і не выстаўляцца на гэтую нядолю і шкоду.
Глядзіце самі на сябе, каб не страцілі вы таго, над чым мы папрацавалі, але каб атрымалі плату поўную.
а іншых ратуйце страхам, выхопліваючы з агню, брыдзячыся нават адзеннем, апаганеным целам. ЛІСТ ЮДЫ
Раю табе купіць сабе ў Мяне золата, агнём ачышчанага, каб быў забяспечаны, і белую вопратку, каб апрануўся і каб не паказалася нікчэмнасць галізны тваёй, і масць, каб памазаў вочы свае і бачыў.