1 КАРЫНФЯНАЎ 15:43 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) сеецца ў паніжэнні, а ўваскрасае ў славе; сеецца ў кволасці, а ўваскрасае ў моцы; Біблія (пераклад А.Бокуна) сеецца ў ганьбе, уваскрашаецца ў славе; сеецца ў нядужасьці, уваскрашаецца ў моцы; Біблія (пераклад В. Сёмухі) сеецца ў няславе, паўстае ў славе; сеецца ў немачы, паўстае ў сіле; |
А ў тым часе паўстане Міхаэль, вялікі князь, які стаіць над дзецьмі твайго народа, і настане час пакуты, якой не было ад таго часу, як узніклі народы, аж дасюль. І ў той час народ твой будзе збаўлены, кожны, хто ёсць, будзе ўпісаны ў кнігу.
Тады справядлівыя будуць яснець, як сонца, у Валадарстве Айца свайго. Хто мае вушы, хай слухае.
Хоць Ён быў укрыжаваны ў кволасці, аднак жыве моцай Божай. І мы таксама бяссільныя ў Ім, але жыць будзем з Ім моцай Божай у вас.
каб пазнаць Яго, і магутнасць уваскрэсення Яго, і супольнасць пакут Яго, каб упадобніцца смерці Яго,