ЦІТА 2:6 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хлопцаў таксама ўмаўляй быць цнатлівымі. Біблія (пераклад А.Бокуна) Маладых людзей таксама ўпрошвай думаць цьвяроза, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама юнакоў заахвочвай, каб былі стрыманымі. |
Весяліся, хлопча, у юнацтве тваім, і хай сэрца тваё вясёлае будзе ва ўсе дні маладосьці тваёй, і хадзі пуцявінамі сэрца твайго і сьветлым бачаньнем вачэй тваіх; толькі ведай, што за ўсё гэта Бог пакліча на суд.
І памятай Творцу твайго ў дні юнацтва твайго, пакуль ня прыйшлі цяжкія дні і гады не насталі, пра якія ты будзеш казаць: «няма мне ад іх асалоды!»,
І будзе пасьля таго, вылью ад Духа Майго на ўсякую плоць, і будуць прарочыць сыны вашыя і дочкі вашыя; старцам вашым будуць сьніцца сны, і хлопцы вашыя будуць бачыць уявы.
Таксама і малодшыя, карэцеся пастырам; а ўсе, скараючыся адно аднаму, набярэцеся пакорлівай мудрасьці, таму што Бог ганарыстым працівіцца, а пакорным дае мілату.
Пішу вам, бацькі, бо вы спазналі Існага ад пачатку. Пішу вам, юнакі, бо вы перамаглі зламысьніка. Пішу вам, падлеткі, бо вы спазналі Айца.