Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ПСАЛТЫР 88:13 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Поўнач і поўдзень Ты стварыў; Фавор і Ярмон зь імя Твайго радуюцца.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Ці ў цемры даведаюцца пра цуды Твае, і пра праведнасьць Тваю — у зямлі забыцьця?

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Ці ж будуць пазнаныя ў цемры цуды Твае, а справядлівасць Твая — у зямлі забыцця?

Глядзіце раздзел



ПСАЛТЫР 88:13
8 Крыжаваныя спасылкі  

перш чым адыду, - і ўжо не вярнуся, - у край цемры і ценю сьмяротнага,


у край змроку, які ёсьць змрок ценю сьмяротнага, дзе няма ладу, дзе цёмна, як сама цемра.


На Цябе, Госпадзе, надзея мая, хай сораму вавек ня мецьму; па праўдзе Тваёй збаві мяне;


Дай увагі енку скаргі маёй, Цару мой і мой Божа! Я малюся Табе.


Жывыя ведаюць, што памруць, а мёртвыя нічога ня ведаюць, і ўжо ім аддзякі няма, бо і памяць пра іх адышла ў забыцьцё,


Ты чуў голас мой; не затулі Тваё вуха ад уздыханьня майго, ад енку майго!


А нараніцу, устаўшы на досьвітку, выйшаў і пайшоў у пустэльнае месца, і там маліўся.