Пасьля гэтых падзей было слова Госпада Абраму ў відзежы, і сказана: ня бойся, Абраме; Я твой шчыт; узнагарода твая даволі вялікая.
ПСАЛТЫР 3:4 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але Ты, Госпадзе, - шчыт перада мною, слава мая, і Ты ўзносіш маю галаву. Біблія (пераклад А.Бокуна) Але Ты, ГОСПАДЗЕ, — шчыт для мяне, Ты — слава мая, і Ты падымаеш галаву маю. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ты ж, Госпадзе, Божа, шчыт мой, хвала мая Ты, галаву падымаеш мне ўверх. |
Пасьля гэтых падзей было слова Госпада Абраму ў відзежы, і сказана: ня бойся, Абраме; Я твой шчыт; узнагарода твая даволі вялікая.
Хай пасаромяцца і паганьбуюцца тыя, хто цікуе душу маю, хай адступяцца і пакрыюцца ганьбаю тыя, хто шкоду мне намышляе;
І станецца, што раней чым яны паклічуць, Я адкажу; яны яшчэ будуць гаварыць, і Я ўжо пачую.