і сказаў ён: слухайце, усе Юдэі і жыхары Ерусаліма і цар Ёсафат! Так кажа Гасподзь вам: ня бойцеся і не жахайцеся мноства гэтага вялікага, бо ня ваша вайна, а Божая.
ВЫХАД 14:14 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гасподзь будзе змагацца за вас, і вы будзьце спакойныя. Біблія (пераклад А.Бокуна) ГОСПАД будзе ваяваць за вас, а вы маўчыце». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Госпад будзе ваяваць за вас, а вы будзьце спакойнымі». |
і сказаў ён: слухайце, усе Юдэі і жыхары Ерусаліма і цар Ёсафат! Так кажа Гасподзь вам: ня бойцеся і не жахайцеся мноства гэтага вялікага, бо ня ваша вайна, а Божая.
Ня вам біцца гэтым разам; вы станьце, стойце і глядзеце на ратаваньне Гасподняе, пасыланае вам. Юда і Ерусалім, ня бойцеся і не жахайцеся. Заўтра выступіце насустрач ім, і Гасподзь будзе з вамі.
І быў страх Божы на ўсіх царствах зямных, калі яны пачулі, што Сам Гасподзь ваяваў супроць ворагаў Ізраіля.
І агледзеў я, і стаў, і сказаў знакамітым і начальнікам і іншаму люду: ня бойцеся іх; памятайце Госпада вялікага і страшнага і змагайцеся за братоў сваіх, за сыноў сваіх і за дочак сваіх, за жанок сваіх і за дамы свае.
таму, адкуль пачуеце вы гук трубы, у тое месца зьбірайцеся да нас: Бог наш будзе змагацца за нас.
Ты расьсек перад імі мора, і яны сярод мора прайшлі па сухім, а тых, што гналіся за імі, укінуў у глыбіні, як камень у вялікія воды.
Зьлітуйся, Божа, зь мяне ў вялікай ласцы Тваёй, і ў мностве шчадротаў Тваіх загладзь беззаконьні мае!
І сказаў Гасподзь Майсею: чаго ты крычыш да Мяне? скажы сынам Ізраілевым, каб яны ішлі;
і зьнярухоміў колы ў калясьніцах іхніх, так што яны валаклі іх зь цяжкасьцю. І сказалі Егіпцяне: пабяжым ад Ізраільцянаў, бо Гасподзь змагаецца за іх супроць Егіпцянаў.
бо так кажа Гасподзь Бог, Сьвяты Ізраілеў: застаючыся на месцы і ў спакоі, вы ўратаваліся б; у цішыні і спадзяваньні і моцнасьць вашая; але вы не хацелі
Гасподзь, Бог ваш, ідзе перад вамі; Ён будзе біцца за вас, як Ён зрабіў з вамі ў Егіпце, перад вачыма вашымі,
бо Гасподзь, Бог ваш, ідзе з вамі, каб пабіцца за вас з ворагамі вашымі і выратаваць вас.
Гасподзь наслаў на іх разгубленасьць, калі ўбачылі Ізраільцянаў, і яны пабілі іх у Гаваоне моцным разгромам, і гналі іх па дарозе да ўзвышшаў Вэтарона, і білі іх да Азэка і да Македа.
І ня было такога дня ні раней, ні пасьля таго, у які Гасподзь слухаў бы голас чалавечы. Бо Гасподзь змагаўся за Ізраіля.
і ўсіх цароў гэтых і землі іхнія Ісус узяў адным разам, бо Гасподзь Бог Ізраілеў змагаўся за Ізраіля.
адзін з вас праганяе тысячу, бо Гасподзь Бог ваш Сам змагаецца за вас, як казаў вам.
Вы бачылі ўсё, што зрабіў Гасподзь Бог ваш перад абліччам вашым з усімі гэтымі народамі, бо Гасподзь Бог ваш Сам змагаўся за вас.
І спалохаліся Філістымляне, бо сказалі: Бог той прыйшоў да іх у табар. І сказалі: гора нам! бо ня бывала падобнага ні ўчора, ні заўчора;