Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ВЫСЛОЎІ 12:18 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Сёй-той пустаслоў б'е як мечам, а язык мудрых - ацаляе.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Ёсьць такі, што лапоча і раніць, як мечам, а язык мудрага лечыць.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Ёсць той, што гаворыць неабдумана, і ён, быццам мечам, ударае, а язык мудрых — здароўе.

Глядзіце раздзел



ВЫСЛОЎІ 12:18
17 Крыжаваныя спасылкі  

Сказаў шаленец у сэрцы сваім: няма Бога. Разбэсьціліся яны, і ўчынілі гнюсныя злачынствы; няма дабрачынца.


З нараджэньня свайго адступіліся вы, бязбожныя; ад улоньня маці сваёй заблудзіліся, кажучы ману.


Яд у іх - нібыта яд зьмяіны, як атрута гадзюкі глухое, што вушы свае затуляе


каб вызваліліся аблюбенцы Твае; уратуй правіцай Тваёю, і пачуй мяне.


Ты чуеш малітву; да Цябе ўсё жывое прыходзіць.


Хто кажа тое, што ведае, той кажа праўду: а ў сьведкі ілжывага - ашуканства.


Неразумны пасол трапляе ў бяду, а верны пасланец - ратунак.


Лагодны язык - дрэва жыцьця, а неўтаймаваны - хвароба духу.


Вусны мудрых пашыраюць веды, а сэрца немысьляў - не.


Прыемная мова - сотавы мёд, салодкая душы і гойная касьцям.


Што молат і меч і вострая страла, тое чалавек, які сьведчыць ілжыва супроць блізкага свайго.


бо яны жыцьцё таму, хто знайшоў іх, і ацаленьне ўсяму яго целу.


І разумныя з народу навядуць на розум многіх, хоць будуць некаторы час пакутаваць ад меча і агню, ад палону і рабунку;


Ён трымаў у правіцы Сваёй сем зорак, і з вуснаў ягоных выходзіў востры з двух бакоў меч; і аблічча ў Яго - нібы сонца, што зьзяе ў сіле сваёй.


Пасярод вуліцы яго, і па той бок ракі і па гэты, дрэва жыцьця, якое дванаццаць разоў родзіць плады, дае на кожны месяц плод свой; і лісьце дрэва - на ацаленьне народаў.