Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫСЛОЎІ 25:18 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

18 Што молат і меч і вострая страла, тое чалавек, які сьведчыць ілжыва супроць блізкага свайго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

18 Як мачуга, меч і вострая страла, так чалавек, які кажа фальшывае сьведчаньне супраць бліжняга свайго.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

18 Молат, і меч, і вострая страла — гэта чалавек, які гаворыць ілжывае сведчанне супраць блізкага свайго.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫСЛОЎІ 25:18
12 Крыжаваныя спасылкі  

Пакладзі, Госпадзе, ахову на вусны мае, і аслані дзьверы вуснаў маіх;


Сказаў шаленец у сэрцы сваім: няма Бога. Разбэсьціліся яны, і ўчынілі гнюсныя злачынствы; няма дабрачынца.


З нараджэньня свайго адступіліся вы, бязбожныя; ад улоньня маці сваёй заблудзіліся, кажучы ману.


Не кажы ілжывага сьведчаньня на блізкага твайго.


Сёй-той пустаслоў б'е як мечам, а язык мудрых - ацаляе.


Ня сьведчы ілжыва на блізкага твайго; навошта табе ашукваць вуснамі тваімі?


Не ўчашчай у дом сябра твайго, каб ты не абрыд яму, каб ён не зьненавідзеў цябе.


Як лук, напінаюць язык свой дзеля ілжы, мацуюцца на зямлі няпраўдаю; бо пераходзяць ад аднаго ліха да другога, і Мяне ня ведаюць, кажа Гасподзь.


Язык іхні - забойчая страла, гаворыць падступна; вуснамі сваімі гавораць з блізкімі сваімі прыязна, а ў сэрцы сваім ладзяць яму аковы.


і язык - вагонь; як сьвет няпраўды; язык так пастаўлены сярод чэлесаў нашых, што апаганьвае ўсё цела і запальвае кола жыцьця, і сам запальваецца ад геены;


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы