ЁВА 31:20 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) ці ж не дабраслаўлялі мяне сьцёгны ягоныя, і ці ня быў ён сагрэты воўнаю авечак маіх? Біблія (пераклад А.Бокуна) ці ж не дабраслаўлялі мяне сьцёгны ягоныя, калі грэла іх воўна авечак маіх? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) калі не дабраславіла мяне цела яго і не сагрэўся ён ад воўны авечак маіх; |
Дабраславеньне таго, хто гінуў, прыходзіла на мяне, і сэрцу ўдавы прыносіў я радасьць.
падзяліся з галодным хлебам тваім, і бяздомных бедных увядзі ў дом; калі ўбачыш голага, адзень яго, і ад адзінакроўнага твайго не хавайся.
і чалавека ня ўціскае, закладу не бярэ і гвалтам не адбірае, хлеб свой дае галоднаму і голага накрывае вопраткай,
так казаў тады Гасподзь Саваоф: чынеце суд справядлівы і рабеце міласьць і спагаду кожны брату свайму;
аддай яму заклад пры захадзе сонца, каб ён лёг спаць у вопратцы сваёй і дабраславіў цябе, - і табе залічыцца гэта ў праведнасьць прад Госпадам, Богам тваім.