Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЁВА 31:20 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

20 ці ж не дабраслаўлялі мяне сьцёгны ягоныя, калі грэла іх воўна авечак маіх?

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

20 ці ж не дабраслаўлялі мяне сьцёгны ягоныя, і ці ня быў ён сагрэты воўнаю авечак маіх?

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

20 калі не дабраславіла мяне цела яго і не сагрэўся ён ад воўны авечак маіх;

Глядзіце раздзел Копія




ЁВА 31:20
10 Крыжаваныя спасылкі  

але зьвярні яму заклад да заходу сонца, каб спаў ён у адзе­ньні сваім і дабраславіў цябе, і гэта будзе табе [залічана] ў праведнасьць перад абліччам ГОСПАДА, Бога твайго.


Вуха, якое чула мяне, доб­ра гаварыла пра мяне, і вока, якое бачыла, сьведчыла пра мяне,


Бо ты браў заклад ад братоў тваіх ні за што і з голых зьдзіраў адзеньне.


Калі я бачыў таго, што гіне без адзеньня, або бедака, што ня меў чым накрыцца,


Калі я падымаў руку маю на сірату, калі бачыў у браме дапамогу сабе,


Ці ж ня ў тым [пост], каб падзяліцца хлебам сваім з галодным, убогіх і бяздомных увесьці ў дом? Калі ўбачыш голага, апрані яго, і перад крэўным сваім не хавайся.


нікога ня крыўдзіў, закладзенага не затрымоўваў, рабункам не рабаваў, даваў хлеб свой галоднаму, голага апранаў вопраткай,


Дабраславенства таго, які гінуў, зыходзіла на мяне, і сэрца ўдавы я рабіў радасным.


Ягняты — на вопратку табе, і казлы — плата за поле.


«Гэтак кажа ГОСПАД Магуцьцяў, кажучы: “Судзіце суд паводле праўды і будзьце літасьцівыя кожны да брата свайго.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы