за гэта Я навяду бедствы на дом Ераваамаў і вынішчу ў Ераваама да таго, хто мочыцца да сьцяны, замкнутага і таго, хто застаўся ў Ізраілі, і вымяту дом Ераваамаў, як вымятаюць сьмецьце, дачыста;
ЁВА 20:7 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) як памёт ягоны, навекі прападае ён; тыя, што бачылі яго, скажуць, дзе ён? Біблія (пераклад А.Бокуна) як гной прападзе ён, і тыя, што бачылі яго, спытаюцца: “Дзе ён?” Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) як гной, канчаткова прападзе ён, і якія бачылі яго, спытаюцца: “Дзе ён?” |
за гэта Я навяду бедствы на дом Ераваамаў і вынішчу ў Ераваама да таго, хто мочыцца да сьцяны, замкнутага і таго, хто застаўся ў Ізраілі, і вымяту дом Ераваамаў, як вымятаюць сьмецьце, дачыста;
і будзе труп Езавэлі на дзялянцы Ізрэельскай, як гной на полі, так што ніхто ня скажа: гэта Езавэль.
Калі памрэ чалавек, дык ці будзе ён зноў жыць? Ва ўсе дні вызначанага мне часу я чакаў бы, пакуль прыйдзе мне зьмена.
Калі ўспамінаю пра гэта, душу маю выліваю, бо хадзіў я з мноствам людзей; уступаў зь імі ў храм Божы з голасам радасьці і падзякі натоўпу сьвяточнага.
Будзеш іх шукаць - і ня знойдзеш іх, што варагуюць з табою; змаганцы супроць цябе будуць як нішто, зусім нішто;
і раскідаюць іх перад сонцам і месяцам і перад усім войскам нябесным, якіх яны любілі і якім служылі і сьледам за якімі хадзілі, якіх шукалі і якім пакланяліся; ня прыбяруць іх і не пахаваюць: яны будуць гноем на зямлі.
Але хоць бы ты, як арол, падняўся высока і сярод зорак зладзіў гняздо тваё, дык і адтуль Я скіну цябе, кажа Гасподзь.