Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЁВА 14:14 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

14 Калі памрэ чалавек, дык ці будзе ён зноў жыць? Ва ўсе дні вызначанага мне часу я чакаў бы, пакуль прыйдзе мне зьмена.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

14 Ці памёршы чалавек зноў будзе жыць? Усе дні службы маёй я чакаю, калі прыйдзе замена мая.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

14 Ці памерлы чалавек зноў будзе жыць? Усе дні маёй службы чакаю, калі прыйдзе мая замена.

Глядзіце раздзел Копія




ЁВА 14:14
24 Крыжаваныя спасылкі  

Што ж? Няўжо вы за неверагоднае ўважаеце, што Бог уваскрашае мёртвых?


Ці ня вызначаны чалавеку час на зямлі, і дні ягоныя ці ж ня тое самае, што дні найміта?


Тады аддало мора мёртвых, што былі ў ім, і сьмерць і пекла аддалі мёртвых, якія былі ў іх; і суджаны быў кожны паводле ўчынкаў сваіх,


Які нашае паганьбёнае цела пераўтворыць так, што яно прыпадобніцца праслаўленаму Целу Ягонаму, станецца сілаю, якою Ён дзейнічае і ўпакорвае Сабе ўсё.


Вось, Ён забівае мяне, але я буду спадзявацца; я хацеў бы толькі адстояць шляхі мае прад абліччам Ягоным!


Пасьля таго Ёў жыў сто сорак гадоў, і бачыў сыноў сваіх і сыноў сыноўніх да чацьвёртага роду.


Калі дні яму вызначаны, і лік месяцаў ягоных у Цябе, калі Ты паклаў яму крэс, якога ён не пяройдзе,


О, калі б Ты ў апраметнай схаваў мяне і хаваў мяне, пакуль пройдзе гнеў Твой, паклаў мне тэрмін і потым згадаў пра мяне!


Паклікаў бы Ты, і Я даў бы Табе адказ, і Ты выказаў бы ўпадабаньне да твору рук Тваіх;


Але Вэрзэлій адказаў цару: ці доўга мне засталося жыць, каб ісьці з царом у Ерусалім?


як памёт ягоны, навекі прападае ён; тыя, што бачылі яго, скажуць, дзе ён?


Усё ідзе ў адно месца; усё выйшла з тла, і ўсё вяртаецца ў тло.


Дык вось я спадзяюся на Госпада, Які схаваў аблічча Сваё ад дома Якаўлевага, і спадзяюся на Яго.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы