ЁВА 10:3 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ці добра Табе, што Ты прыгнятаеш, што пагарджаеш дзеяй рук Тваіх, а на раду бязбожных пасылаеш сьвятло? Біблія (пераклад А.Бокуна) Ці добрым Табе здаецца тое, што Ты прыгнятаеш і ганьбіш твор рук Тваіх, а радзе бязбожных спрыяеш? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ці добрым Табе здаецца тое, каб прыгнятаць і ганьбіць мяне, стварэнне рук Тваіх, а радзе бязбожнікаў спрыяць? |
Паклікаў бы Ты, і Я даў бы Табе адказ, і Ты выказаў бы ўпадабаньне да твору рук Тваіх;
Зямля аддадзена ў рукі бязбожных; твары судзьдзяў яе Ён засланяе. Калі не Ён, тады хто ж?
Не пакладу перад вачыма маімі непатрэбнае рэчы; дзею злачынную я ненавіджу; ня прыстане яна да мяне.
Але сёньня, Госпадзе, Ты - Айцец наш; мы - гліна, а Ты - стваральнік наш, і ўсе мы - творы рукі Тваёй.
Дык вось, пакутнікі па волі Божай няхай аддадуць Яму, як праўдзіваму Садзецелю, душы свае, робячы дабро.