І адмовілася валадарка Вашці прыйсьці паводле слова валадара да эўнухаў. І моцна загневаўся валадар, і гнеў ягоны ўзгарэўся ў ім.
ЭСТЭР 7:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І валадар устаў ад піцьця віна ў гневе сваім, і [пайшоў] у палацовы сад. А Аман стаў прасіць валадарку Эстэр за жыцьцё сваё, бо ён бачыў, што будзе канец ягоны ліхі ад валадара. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І стаў цар у гневе сваім з гасьціны і пайшоў у сад пры палацы; а Аман застаўся ўмольваць за жыцьцё сваё царыцу Эстэр, бо бачыў, што вызначана яму ліхая доля ад цара. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А цар устаў у злосці і з месца застолля ўвайшоў у сад палацавы. Аман жа стаў, каб прасіць царыцу Эстэр аб дараванні жыцця яму; ён бо зразумеў, што цар рашыў зрабіць яму ліхое. |
І адмовілася валадарка Вашці прыйсьці паводле слова валадара да эўнухаў. І моцна загневаўся валадар, і гнеў ягоны ўзгарэўся ў ім.
Пасьля сканчэньня дзён гэтых валадар справіў гасьціну для ўсяго народу, які знаходзіўся ў Шушане сталіцы, ад вялікага аж да малога, сем дзён у садовым панадворку палацу валадара.
І павесілі Амана на дрэве, якое ён падрыхтаваў для Мардэхая. І гнеў валадара суцішыўся.
Угледзіць гэта бязбожнік і будзе злаваць, скрыгатаць ён будзе зубамі і змарнее, і жаданьне бязбожніка загіне.
Зычлівы валадар да слугі разумнага, але абурэньне ягонае на таго, хто асаромлівае яго.
І прыйдуць да цябе з паклонам сыны крыўдзіцеляў тваіх, і ўпадуць да стопаў ног тваіх усе, якія пагарджалі табою, і назавуць цябе Горадам ГОСПАДА і Сыёнам Сьвятога Ізраіля.
Тады Навухаданосар напоўніўся гневам супраць Шадраха, Мэшаха і Авэд-Нэго, і выгляд аблічча ягонага зьмяніўся. Ён адказаў і сказаў, каб распалілі печ у сем разоў болей, чым была яна распаленая.
Вось, Я даю, што з сынагогі шатана, з тых, якія называюць сябе Юдэямі, ды ня ёсьць, але хлусяць, вось, Я зраблю, каб яны прыйшлі, і пакланіліся перад нагамі тваімі, і даведаліся, што Я палюбіў цябе.
Калі ён скажа: “Добра”, будзе тады супакой слузе твайму, а калі разгневаецца, ведай, што [нешта] ліхое ён вырашыў зрабіць.
І сказаў Ёнатан: «Далёка гэта ад цябе! Калі даведаюся, што бацька мой вырашыў зрабіць табе ліхое, ці ж я табе пра гэта не паведамлю?»
І цяпер разваж і пабач, што зрабіць, бо ліхая пастанова прынятая супраць гаспадара нашага і супраць усяго дому ягонага, а ён — сын Бэліяла, і з ім нельга дамовіцца».