Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ДАНІІЛА 3:19 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

19 Тады Навухаданосар напоўніўся гневам супраць Шадраха, Мэшаха і Авэд-Нэго, і выгляд аблічча ягонага зьмя­ніўся. Ён адказаў і сказаў, каб распалілі печ у сем разоў болей, чым была яна распаленая.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

19 Тады Навухаданосар напоўніўся лютасьцю, і выгляд ягонага твару зьмяніўся перад Сэдрахам, Місахам і Аўдэнагам, і ён загадаў напаліць печ у сем разоў мацней, чым як трэба было напаліць яе,

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

19 На гэта Набукаданосар узгарэўся гневам, і выгляд яго твару змяніўся ў адносінах да Сэдрака, Місака і Абдэнагі; і прыказаў у адказ напаліць печ у сем разоў больш, чым звычайна;

Глядзіце раздзел Копія




ДАНІІЛА 3:19
26 Крыжаваныя спасылкі  

Тады Навухаданосар у гневе і ў лютасьці сказаў прывесьці Шадраха, Мэшаха і Авэд-Нэго. Тады мужоў гэтых прывялі да валадара.


Я таксама пайду супраць вас, і буду вас караць у сем разоў цяжэй за грахі вашыя.


Свавольны і дзёрзкі, называны блюзьнерам, робіць усё ў шале нахабства.


Я выступлю супраць вас з гвалтоўнай ярасьцю; і Я пакараю вас сямікроць за грахі вашыя,


Тыя ж, пачуўшы, раз’юшыліся і пастанавілі пазабіваць іх.


Тады ў валадара зьмяніўся выгляд, і думкі ягоныя ўстрывожылі яго, вязі сьцёгнаў ягоных саслабелі, і калені ягоныя біліся адно аб адно.


калі Бог падняўся на суд, каб збавіць усіх уцісканых на зямлі. (Сэлях)


Калі і далей будзеце Мне працівіцца і не захочаце слухаць Мяне, Я павялічу кары на вас за грахі вашыя ў сем разоў.


А калі і тады ня будзеце слухаць Мяне, Я павялічу кары на вас за грахі вашыя ў сем разоў,


А слухаючы гэта, яны раз’юшваліся ў сэрцах сваіх і скрыгаталі зубамі на яго.


І сказаў валадар, і прывялі тых мужоў, якія абвінавацілі зласьліва Данііла, і кінулі ў роў з ільвамі іх, сыноў іхніх і жонак іхніх; і не дасягнулі яны яшчэ дна рову, як схапілі іх ільвы і патрушчылі ўсе косткі іхнія.


І Я дам яго ў рукі тых, якія прыгняталі цябе і казалі да душы тваёй: “Схіліся, каб мы прайшлі [па табе]!” І ты лажыў сьпіну тваю як зямлю і як вуліцу для тых, што праходзяць».


Гнеў валадара — весьнік сьмерці, але мудры чалавек улагодзіць яго.


І валадар устаў ад піцьця віна ў гневе сваім, і [пайшоў] у палацовы сад. А Аман стаў прасіць валадарку Эстэр за жыцьцё сваё, бо ён бачыў, што будзе канец ягоны ліхі ад валадара.


I бачыў Якуб аблічча Лявана, і вось, ён ня быў з ім такі, як учора і пазаўчора.


З-за гэтага валадар загневаўся і зазлаваўся моцна, і сказаў выгубіць усіх мудрацоў Бабілонскіх.


А ваярам-асілкам, якія [былі] ў войску ягоным, сказаў зьвязаць Шадраха, Мэшаха і Авэд-Нэго і ўкінуць у печ, якая палае агнём.


І ўбачыў Аман, што Мардэхай ня кленчыць і не пакланяецца яму, і напоўніўся Аман гневам.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы