Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




1 ЦАРСТВАЎ 25:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

17 І цяпер разваж і пабач, што зрабіць, бо ліхая пастанова прынятая супраць гаспадара нашага і супраць усяго дому ягонага, а ён — сын Бэліяла, і з ім нельга дамовіцца».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

17 дык вось, падумай і паглядзі, што рабіць; бо непазьбежна пагражае бяда гаспадару нашаму і ўсяму дому ягонаму, а ён - чалавек ліхі, нельга гаварыць зь ім.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

17 Дзеля таго разваж і падумай, што зрабіць, бо ліхая пастанова прынятая супраць гаспадара нашага і супраць усяго дому яго. Ён жа сын Бэліяла, так што з ім ніхто не можа дамовіцца».

Глядзіце раздзел Копія




1 ЦАРСТВАЎ 25:17
19 Крыжаваныя спасылкі  

Калі ён скажа: “Добра”, будзе тады супакой слузе твайму, а калі разгневаецца, ведай, што [нешта] ліхое ён вырашыў зрабіць.


“Выйшлі з асяродзьдзя твайго людзі, сыны Бэліяла, і яны зводзяць жыхароў гораду свайго, кажучы: "Хадзем і будзем служыць багам чужым, якіх ня ведаеце"”, —


І валадар устаў ад піцьця віна ў гневе сваім, і [пайшоў] у палацовы сад. А Аман стаў прасіць валадарку Эстэр за жыцьцё сваё, бо ён бачыў, што будзе канец ягоны ліхі ад валадара.


І сталася, калі ён прамаўляў, [валадар] сказаў: «Ці я паставіў цябе дарадцам валадара? Перастань, навошта я маю забіць цябе?» І перастаў прарок, і сказаў: «Я ведаю, што Бог пастанавіў загубіць цябе, бо ты зрабіў гэта і не паслухаў рады маёй».


І сабраліся да яго людзі пустыя, сыны Бэліяла, і ўмацаваліся супраць Рэхабаама, сына Салямона. А Рэхабаам быў малады і слабы сэрцам, і ня вытрымаў перад абліччам іхнім.


І прыйшлі два сыны Бэліяла, і селі насупраць яго, і сьведчылі супраць Набота сыны Бэліяла перад народам, кажучы: «Набот блюзьніў супраць Бога і валадара». І вывелі яго за горад, і ўкаменавалі яго камянямі, і ён памёр.


А насупраць яго паса­дзіце двух чалавек, сыноў Бэліяла, і яны засьведчаць супраць яго, кажучы: “Ты блюзьніў суп­раць Бога і валадара”. І выведзіце яго, і ўкамянуйце, і забіце [яго]».


Няхай гаспадар мой не бярэ да сэрца свайго чалавека гэтага, [сына] Бэліяла, Наваля, бо ён такі, якое імя ягонае. Наваль імя ягонае, і такая ж дурасьць у ім. А я, служка твая, ня бачыла юнакоў гаспадара майго, якіх ты паслаў.


І сказаў Ёнатан: «Далёка гэта ад цябе! Калі даведаюся, што бацька мой вырашыў зрабіць табе ліхое, ці ж я табе пра гэта не паведамлю?»


А сыны Гэлія [былі] як сыны Бэліяла, і ня ведалі яны ані ГОСПАДА,


Калі яны ўзьвесялілі сэрца сваё, вось, мужчыны гораду таго, сыны Бэліяла, акружылі дом старога, і пачалі грукаць у дзьверы, крычучы: «Выведзі нам мужчыну, які зайшоў у дом твой, мы хочам пазнаць яго».


А сыны Бэліяла казалі: «Ці зможа ён нас выратаваць?» І пагардзілі ім, і не прынесьлі яму падарункаў, але ён не зьвяртаў на гэта ўвагі.


Былі яны нам мурам [ахоўным] як уначы, так і ўдзень у-ва ўсе дні, калі мы хадзілі з імі і пасьвілі авечак.


І Абігайль узяла пасьпеш­ліва дзьвесьце хлябоў, два буклакі віна, пяць запечаных авечак, пяць мерак пражаных зярнят, сто [мерак] разынак і дзьвесьце [зьвязак] сушаных фігаў, і наладавала на аслоў.


І пайшоў Гад да Давіда, і паведаміў яму, і сказаў яму: «Ці будзе панаваць голад тры гады ў зямлі тваёй, або тры месяцы ты будзеш уцякаць перад абліччам ворагаў тваіх, якія будуць перасьледаваць цябе, або тры дні будзе пана­ваць пошасьць у зямлі тваёй. І цяпер падумай і ўбач, які адказ мне занесьці Таму, Які мяне паслаў».


Хваляць чалавека паводле розуму ягонага, але той, хто мае ліхое сэрца, будзе пагарджаны.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы