Бо сьмерцю мы памром, і мы быццам вада, разьлітая на зямлі, якую немагчыма сабраць. Але Бог ня [хоча] загубіць душу, і Ён думае, каб ня быў на выгнаньні выгнанец.
ЭКЛЕЗІЯСТА 8:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Няма чалавека, які мае ўладу над ветрам, каб утрымаць вецер, і няма ўладара над днём сьмерці, і няма звальненьня ў гэтай вайне, і не ўратуе беззаконьне таго, хто мае яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Чалавек ня мае ўлады над духам, каб дух утрымаць, і няма ў яго ўлады над сьмертнай часінай, і няма збавеньня ў гэтым змаганьні, і не ўратуе бязбожнасьць бязбожніка. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Няма ў чалавека моцы ані панаваць над духам, ані паўстрымаць дух, і не мае ён моцы над днём смерці, ды аніякага вызвалення ад надыходу вайны, і не ўратуе бязбожніка бязбожнасць. |
Бо сьмерцю мы памром, і мы быццам вада, разьлітая на зямлі, якую немагчыма сабраць. Але Бог ня [хоча] загубіць душу, і Ён думае, каб ня быў на выгнаньні выгнанец.
І пайшлі яны за імі аж да Ярдану, і вось, уся дарога поўная адзеньня і рэчаў, якія кідалі Сірыйцы, уцякаючы. І вярнуліся пасланцы, і паведамілі валадару.
Калі дні яму вызначаны, і лік месяцаў ягоных вядомы Табе, і Ты вызначыў яму межы, якіх нельга яму перайсьці,
Калі б Ён накіраваў да Сябе сэрца Сваё, і ўзяў да Сябе Духа Свайго і дыханьне Сваё,
ГОСПАД даў пазнаць Сябе, учыніўшы суд; у справах рук сваіх заблытаўся бязбожнік. (Разважаньне. Сэлях)
Бязбожнік будзе адкінуты за ліхоцьце сваё, а праведнік і пры сьмерці сваёй мае надзею.
Хто ведае, ці дух сыноў чалавечых узыходзіць угору, ці дух жывёлы зыходзіць уніз, у зямлю?
І ня будзе добра бязбожніку, і не падоўжыць ён дзён сваіх, падобны да ценю той, хто ня мае страху перад абліччам Божым.
Бо таксама ня ведае чалавек часу свайго. Як рыбы трапляюць у згубную сетку, і як птушкі заблытваюцца ў сіле, так сыны чалавечыя патрапляюць у ліхі час, які прыходзіць на іх нечакана.
Вы кажаце: «Мы заключылі запавет са сьмерцю і з адхланьню зрабілі дамову. Калі пройдзе біч навалы [ворагаў], ён ня дойдзе да нас, бо хлусьню мы зрабілі прыстанішчам нашым, і ў ашуканстве мы схаваліся».
І будзе разарваны запавет ваш са сьмерцю, і дамова вашая з адхланьню не ўтрымаецца. Калі пройдзе біч навалы [ворагаў], будзеце імі стаптаныя.
Бо ты спадзявалася на злоснасьць тваю і казала: «Ніхто ня ўбачыць мяне». Мудрасьць твая і веданьне тваё падманулі цябе, і ты сказала ў сэрцы тваім: «Я, і больш ніхто!»
Бо хоць Ён і ўкрыжаваны ў нядужасьці, але жывы сілаю Божай; і мы слабыя ў Ім, але будзем жывыя з Ім сілаю Божаю ў вас.