І адказаў Абрагам, і сказаў: «Вось жа пачаў я гаварыць да Госпада майго, хоць я — пыл і попел.
ЭКЛЕЗІЯСТА 5:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо ад мноства заняткаў прыходзіць сон, і мноства словаў [мае] голас дурня. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо як сны бачацца ад вялікае працы, так голас дурнога пазнаецца па пустаслоўі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) За вялікімі турботамі ідуць сны, і па многіх словах пазнаецца глупства. |
І адказаў Абрагам, і сказаў: «Вось жа пачаў я гаварыць да Госпада майго, хоць я — пыл і попел.
І сказаў ён: «Няхай ня гневаецца Госпад мой, і я буду гаварыць. Можа, знойдзецца там трыццаць?» І Ён сказаў: «Не зраблю, калі знайду там трыццаць».
І сказаў ён: «Няхай ня гневаецца Госпад мой, і я буду гаварыць яшчэ раз. Можа, знойдзецца там дзесяць?» І Ён сказаў: «Ня зьнішчу дзеля дзесяці».
I абяцаў Якуб абяцаньне, кажучы: «Калі Бог будзе са мною, і будзе захоўваць мяне на гэтым шляху, якім я іду, і дасьць мне хлеб есьці і адзежу адзецца,
дык камень гэты, які я паставіў як слуп, будзе домам Божым, і з усяго, што Ты дасі мне, я аддзялю Табе дзесяціну».
Пастка для чалавека — пасьпешліва зрабіць шлюбаваньне, а пасьля абяцаньня разважаць.
Пачатак словаў вуснаў ягоных — глупота, а канец [прамовы] вуснаў ягоных – ліхое шаленства.
Калі абяцаеш абяцаньне Богу, не марудзь выканаць яго, бо Ён ня мае ўпадабаньня да дурняў. Калі што абяцаеш — споўні.
Калі ты будзеш бачыць прыгнёт беднага і парушэньне суду і праведнасьці ў нейкай акрузе, не зьдзіўляйся гэтым [рэчам], але мей суцяшэньне, бо высокага пільнуе вышэйшы, а над імі — яшчэ вышэйшы.
Бо як неба высока над зямлёю, так вышэйшыя шляхі Мае ад шляхоў вашых, і думкі Мае — ад думак вашых.
або калі хто прысягае, гаворачы легкадумна вуснамі на ліха або на дабро, так як бывае, што чалавек легкадумна прысягае, спачатку не ўсьведамляючы сабе гэтага, а пасьля спасьцерагае, што правініўся праз адну з гэтых рэчаў,
А молячыся, не гаварыце лішняга, як пагане, бо яны думаюць, што ў шматслоўі сваім будуць пачутыя.
І прысягнуў ёй: «Што папросіш у мяне, дам табе, хоць бы нават палову валадарства майго».
бо ўсе мы шмат спатыкаемся. Хто не спатыкаецца ў слове, той дасканалы чалавек, які мае моц, каб зацугляць і ўсё цела.