Ён зрабаваў скарбы Дому ГОСПАДА і скарбы дому валадара, і ўсё забраў, і забраў усе шчыты залатыя, якія зрабіў Салямон.
ЭКЛЕЗІЯСТА 5:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо як выйшаў ён з улоньня маці сваёй голы, так і вернецца назад, як прыйшоў, і нічога не забярэ рукою сваёю з таго, што прыйшло праз цяжкую працу ягоную. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Як выйшаў ён голы з улоньня маці сваёй, такі і адыдзе, якім прыйшоў, і нічога ня возьме ад працы сваёй, што мог бы панесьці ў руцэ сваёй. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Як выйшаў з улоння маці сваёй голы, так зноў адыдзе, як прыйшоў, і нічога не вынесе з працы сваёй, што мог бы забраць рукою сваёй. |
Ён зрабаваў скарбы Дому ГОСПАДА і скарбы дому валадара, і ўсё забраў, і забраў усе шчыты залатыя, якія зрабіў Салямон.
і сказаў: «Голы я выйшаў з улоньня маці маёй, і голы вярнуся туды. ГОСПАД даў, і ГОСПАД забраў. Няхай будзе імя ГОСПАДА дабраслаўлёным!»
Ураджай ягоны зьесьць галодны, і з-за агароджы схопіць, і прагны праглыне багацьце ягонае.
Вось, на [некалькі] пядзяў Ты даў дні мае, і век мой — як нішто перад Табою! Толькі ўсякай марнасьцю ёсьць кожны чалавек, [нават] у сіле. (Сэлях)
Зьвернеш вочы твае на яго, а яго няма, бо справіць яно крылы сабе і паляціць, як арол, аж у неба.
Бо чалавеку, які добры перад абліччам Ягоным, Ён дае мудрасьць, і веданьне, і радасьць, а грэшніку дае занятак, каб зьбіраў, і назапашваў, і [потым] аддаў таму, хто добры перад абліччам Божым. І гэта таксама марнасьць і пагоня за ветрам.
І загінула багацьце тое ў нешчасьлівым выпадку; і нарадзіў ён сына, і няма нічога ў руках ягоных.
І гэта таксама ліхая нядоля: якім прыйшоў, такім і адыйдзе, і якая карысьць яму з таго, што працаваў на вецер?
Спадзяваліся, што будзе шмат, а вось, мала; і што прыносіце ў дом, Я тое разьвею. "Чаму?" — кажа ГОСПАД Магуцьцяў. За Дом Мой, які спустошаны, а вы бяжыцё кожны да дому свайго.
І будзе, што той, хто яшчэ застанецца ў доме тваім, прыйдзе і ўпакорыцца перад ім дзеля срэбнай манэты або дзеля кавалка хлеба, і будзе казаць: "Дай мне хоць які абавязак сьвятарскі, каб я мог зьесьці лусту хлеба"”».